Вы тут

Наталля Качанава: кадравы патэнцыял павiнен грунтавацца на амаладжэннi


У Магiлёве ўчора прайшла нарада па актуальных пытаннях сацыяльнага развiцця, у якiм прыняла ўдзел намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава.


Паводле яе слоў, падробныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсiх рэгiёнах краiны.

Як паведамiў карэспандэнт БЕЛТА, у семiнары-нарадзе прынялi ўдзел прадстаўнiкi мiнiстэрстваў адукацыi, аховы здароўя, працы i сацыяльнай абароны, культуры, спорту i турызму, iнфармацыi, намеснiкi старшынь гаррайвыканкамаў па сацыяльных пытаннях, кiруючыя работнiкi аблвыканкама, якiя курыруюць гэты напрамак.

Паводле слоў Наталлi Качанавай, адбыўся цiкавы дыялог, у час якога абмяркоўвалiся актуальныя для ўсёй краiны пытаннi сацыяльнага развiцця ў праламленнi на Магiлёўскую вобласць. Прадстаўнiкi профiльных мiнiстэрстваў далi разгорнутую ацэнку сацыяльнай сферы рэгiёна, абазначыўшы дасягненнi i iснуючыя праблемы. У сваю чаргу прадстаўнiкi выканкамаў задалi пытаннi, асобныя з якiх прадугледжваюць неабходнасць дэталёвага разгляду на рэспублiканскiм узроўнi з прыцягненнем адпаведных структур. Вiцэ-прэм'ер даручыла ўзяць прынцыповыя моманты на кантроль, у абавязковым парадку накiраваць адказы зацiкаўленым.

"Праводзячы семiнар, мы не iмкнулiся даць станоўчую або адмоўную ацэнку рабоце кадраў Магiлёўскай вобласцi тэзiсна вызначылi асноўныя напрамкi, якiя дапамагаюць рухацца ва ўнiсон з праграмай сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на блiжэйшыя пяць гадоў", адзначыла Наталля Качанава. Паводле яе слоў, сацыяльная сфера -- гэта своеасаблiвая лакмусавая папера, што характарызуе настрой жыхароў краiны.

Наталля Качанава лiчыць, што кадравы патэнцыял павiнен грунтавацца на амаладжэннi i моцным рэзерве. "Хтосьцi можа быць толькi добрым выканаўцам, а ў кагосьцi пераважаюць лiдарскiя якасцi. Гэта трэба бачыць, каб правiльна працаваць у прафарыентацыйным напрамку", лiчыць вiцэ-прэм'ер.

Яна выказала меркаванне аб неабходнасцi ўдасканалення падыходаў да выдачы мэтавага накiравання на навучанне. Пры афармленнi такiх дакументаў у прыярытэце павiнны быць мясцовыя навучальныя ўстановы i замацаванне кадраў у сельскай мясцовасцi. "Атрымлiваючы адукацыю ў Мiнску, маладыя людзi iмкнуцца ўсiмi магчымымi метадамi застацца ў сталiцы, падкрэслiла Наталля Качанава.  У першую чаргу трэба даваць накiраваннi ў рэгiянальныя ВНУ, арганiзоўваць практыку ў мясцовых арганiзацыях, каб у перспектыве не ўзнiкала праблем з замацаваннем маладых спецыялiстаў у раёнах".

Намеснiк прэм'ер-мiнiстра зрабiла акцэнт на фармiраваннi здаровага ладу жыцця. Гэта работа павiнна быць актывiзавана, асаблiва ў сферы прафiлактыкi. "Праблема алкагалiзму закранае жыццё многiх сем'яў, i яны павiнны ведаць, як папярэдзiць развiццё гэтай хваробы ў блiзкiх людзей, да каго звярнуцца па дапамогу, адзначыла Наталля Качанава. Тут важна задзейнiчаць усе магчымыя рэсурсы, у тым лiку грамадскiя i рэлiгiйныя арганiзацыi".

Таксама вiцэ-прэм'ер лiчыць неабходным актывiзаваць работу па заахвочваннi людзей, якiя праявiлi сябе на працоўнай нiве. "Яны прыклад для астатнiх. Таму мэтазгодна ў кожным раёне стварыць свой банк даных жыхароў рэгiёна, адзначаных узнагародамi", сказала вiцэ-прэм'ер.

Нагадала Наталля Качанава i аб важнасцi захавання парадку на аб'ектах сацыяльнай сферы: установы адукацыi, аховы здароўя, культуры павiнны выглядаць дастойна, паколькi гэта цэнтры прыцягнення насельнiцтва, асаблiва ў райцэнтрах.

Была звернута ўвага на iндывiдуальны падыход у рабоце са зваротамi грамадзян. Намеснiк прэм'ер-мiнiстра ўпэўнена, што любое пытанне (акрамя тых, якiя датычацца ўнясення паправак у нарматыўныя прававыя акты) можна вырашыць на месцах. На яе думку, тут важна ўзмацнiць дзеяннi на апярэджанне, а таксама палепшыць растлумачальную работу з насельнiцтвам.

Загаловак у газеце: Сацыяльная сфера як лакмусавая папера, што характарызуе настрой жыхароў краiны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.