Вы тут

Упершыню ў Інстытут пагранічнай службы набралі дзяўчат


Фізпадрыхтоўка, стральба, страявая падрыхтоўка, вывучэнне статутаў і ўменне трымаць раўненне ў страі — вось асноўны набор дысцыплін, якія на працягу чатырох тыдняў трэба будзе асвоіць навабранцам, паведаміў начальнік службы па працы са СМІ Інстытута пагранічнай службы Аляксандр Колабаў.


Асноўная мэта збору — падрыхтаваць будучых пагранічкаў да навучання ў Інстытуце пагранічнай службы, якое пачнецца ў верасні. Маладое папаўненне асвойвае пачатковую ваенную падрыхтоўку і адаптуецца да новых умоў і  распарадку дня. 

Сёлета ўпершыню ў інстытут быў праведзены набор дзяўчат і яны таксама сумесна з юнакамі праходзяць "курс маладога байца". Усяго ў 2016 годзе ў Інстытут пагранічнай службы паступіла 100 курсантаў з іх 20 дзяўчат, якія нароўні, а ў некаторых дысцыплінах нават лепш дэманструюць здольнасці да засваення ваеннай справы. "Курс маладога байца" працягнецца да 26 жніўня, а ўжо 27 жніўня на плошчы Дзяржаўнага сцяга курсанты Інстытута пагранічнай службы прымуць прысягу на вернасць Радзіме. 

Фота прадстаўлена Інстытутам пагранічнай службы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?