Вы тут

Грошы зарабляла пры дапамозе камп'ютарных вірусаў


Канфіскацыя маёмасці і да 15 гадоў турэмнага зняволення пагражае 37-гадовай расіянцы, якая нідзе не працуе. У адносінах да жанчыны заведзена крымінальная справа.


Яна абвінавачваецца ў тым, што з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі і спецыяльных вірусных праграм вымушала грамадзян плаціць грошы за разблакіроўку камп'ютараў.

— Кіраўніцтва і каардынацыю ўсёй злачыннай дзейнасці ажыццяўляў яе брат, які жыве ў Расіі, — сведчыць пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Вольга Халдобіна. — Ён займаўся купляй трафіку і размяшчэннем у інтэрнэце спецыяльнай шкоднай праграмы. Па яго даручэнні жанчына стварала ўмовы для выкарыстання гэтай праграмы, што прыводзіла да змены інфармацыі ў камп'ютарнай сістэме і на машынных носьбітах. У выніку пры спробе карыстальніка «пакінуць старонку» адбывалася цыклічная перазагрузка ўсплываючага акна, якая перашкаджала закрыццю. У акне махляры загадзя размяшчалі лжывую інфармацыю ад імя Міністэрства ўнутраных спраў аб неабходнасці ўнесці за разблакіроўку 50 дэнамінаваных рублёў на абаненцкія нумары аператараў сотавай сувязі. Як высветлілася, яны былі аформлены на абвінавачваемую.

Жанчына пералічвала грашовыя сродкі з рахункаў беларускіх аператараў сотавай сувязі на рахункі расійскіх аператараў сотавай сувязі. Усяго ад злачынных дзеянняў камп'ютарнай махляркі пацярпелі 92 беларусы. Усе яны паплаціліся за сваю цікаўнасць да порнасайтаў. Сума прычыненай шкоды склала больш за 191 000 дэнамінаваных рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Грошы зарабляла на вірусах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».