Вы тут

Тавараабарот з Індыяй да 2018 года можа скласці $1 млрд


Па меркаванні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі ў нашай краіне спадара Панкаджа Саксены, гэта цалкам верагодна. Пра тое, на чым грунтуецца гэты прагноз, чаму Індыя цікавіцца беларускімі навуковымі распрацоўкамі і як плануецца адсвяткаваць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Індыяй, Пасол расказаў напярэдадні Дня Незалежнасці яго краіны, які святкуецца 15 жніўня.


— Пастаўленыя мэты грунтуюцца на тых звестках, якія ёсць, — заявіў спадар Панкадж Саксена, адказваючы на пытанне журналіста пра аб'ём тавараабароту. — І абодва бакі ведаюць, што такой сумы можна дасягнуць. Гэта цалкам верагодна. Таму Індыя і запрашае Беларусь да ўдзелу ў сваіх праграмах.

У прыватнасці дыпламат згадаў праграму «Make іn Іndіa».

— Магу сказаць, што Беларусь уваходзіць у спіс 25 краін, якія ўрад Індыі вызначыў да ўдзелу ў сваіх праграмах, — паведаміў пасол. — Беларускі ўрад цяпер вывучае магчымасць удзелу ў гэтай праграме. Праграма «Make іn Іndіa» ўключае ў сябе і абмен тэхналогіямі. Беларусь увайшла ў гэты спіс, таму што яна ў Індыі вядома па сваіх навукова-тэхнічных, машынабудаўнічых, абаронных распрацоўках.

Дыпламат патлумачыў, што гэты «спіс-25» паказвае, вопыт якіх краін асабліва цікавы Індыі з пункту гледжання тэхналогій.

* * *

Гаворачы пра супрацоўніцтва Індыі і Еўразійскага эканамічнага саюза, спадар Панкадж Саксена паведаміў: Індыя зацікаўлена ў падпісанні дагавора аб свабодным гандлі з ЕАЭС.

— Створана сумесная рабочая група па гэтым пытанні. Нядаўна ў Санкт-Пецярбургу прайшло адно пасяджэнне гэтай групы. Натуральна, у абмеркаванні ўдзельнічае і Беларусь, і мы цэнім вашу падтрымку. Мы ведаем, што беларускі бок жадае падпісаць дагавор у найкарацейшы тэрмін. Але, як правіла, падрыхтоўка такіх дагавораў займае пэўны час: ёсць вельмі шмат пунктаў, якія трэба ўзгадніць, — адзначыў ён.

* * *

Адказваючы на пытанне аб культурным супрацоўніцтве, пасол Індыі з задавальненнем канстатаваў: у Беларусі ведаюць, паважаюць і любяць індыйскую культуру, філасофію. Па яго інфармацыі, за мінулы год пасольства выдала 8 тысяч віз нашым грамадзянам, прычым прыкладна 6 тысяч з іх жадалі наведаць Індыю з турыстычнымі мэтамі.

Спадар Панкадж Саксена звярнуў увагу і на той факт, што ўжо ў 2017 годзе беларуска-індыйскім дыпламатычным адносінам споўніцца 25 гадоў. Ён паабяцаў запрасіць на гэтае свята вядомую індыйскую групу.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Усё рэальна

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.