Вы тут

Што фатаграфуюць у Рыа беларускія алімпійцы


Наша тэнісная легенда Максім Мірны, на жаль, у Алімпіядзе ўжо не ўдзельнічае. У першай жа сустрэчы парнага турніру ён разам Аляксандрам Бурым саступіў аўстрыйцам Аліверу Марачу і Аляксандру Пею. Шкада, безумоўна. Але Максім працягвае выраменьваць пазітыў і падтрымлівае з трыбун нашых спартсменаў на Алімпіядзе.


Мірны схадзіў на баскетбольны матч нашай жаночай зборнай з Францыяй, у якой беларускі драматычна саступілі на апошняй секудзе сустрэчы. "Дзяўчаты, вы малайцы! — падтрымаў спартсменак пасля ў Інстаграме Максім. — Ганарымся нашай зборнай!"

А яшчэ Максім сфоткаўся на памяць з суперзоркай скачкоў з шастом Сяргеем Бубкам. Той, хто жыў у СССР, мусяць памятаць яго перамогу на Алімпіядзе ў Сеуле.

Наша каманда па мастацкай гімнастыцы ўжо таксама ў Рыа. Спаборніцтвы пачынаюцца толькі 19 жніўня. Часу на падрыхтоўку яшчэ хапае. Мяркуючы па фотаздымках, у дзяўчат выдатны настрой. Будзем верыць, што ў іх усё атрымаецца.

Меліціна Станюта сфатаграфавалася з алімпійскім факелам…

Ёсць у яе здымак і са сцягам спартыўнага таварыства "Дынама", якое прадстаўляе Меліціна.

Напарніца Станюты Кацярына Галкіна адзначылася вось такім кадрам. Аказваецца такія "жывыя" надпісы Rio 2016 можна выкарыстоўваць не толькі як фон для фона, але як лежакі.

А вось куды ўскараскалася наша каманда па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях.

З фантазіяй у гэтых прыгажунь усё насамрэч на належным узроўні.

Наталля Вяткіна чакае старту спаборніцтваў у трайным скачку. У свой акаунт у Інстаграм яна закінула радасны здымак з подпісам "Нарэшце я да Цябе даехала!". Гаворка ідзе пра Алімпіяду, калі хто не зразумеў:)

Ілья Чаргейка ў стральбе з пнеўматычнай стрэльба заняў выніковае шостае месца. У сеціве Ілья выклаў фота таго, хто мацней за ўсіх за яго балеў.

Ну і напрыканцы некалькі фотак ад нашых непаўторных баскетбалістак. Яны хоць і саступілі ў першых двух матчах на Гульнях Японіі і Францыі, але не губляюць аптымізму і настрою. Кацярына Сныціна на тэнісным корце паўстала ў "вобразе вышыванкастайл” ад Алены Леўчанкі. Подпіс да фота сцвярджае: "Калі ты хочаш працаваць з лепшымі, павінен выглядаць файна".

А ў наступным  кадры Сныцінай становіцца ўсё зразумела. Тэнісны ўрок дзяўчатам даў… Максім Мірны.

Дарэчы, гэтым вечарам дзяўчаты правядуць адказны матч супраць зборнай Бразіліі. Пачатак сустрэчы ў 21:30. Трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Падтрымае дзяўчат разам!

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».