Вы тут

Пошукавікі падымаюць астанкі байцоў 45-га стралковага корпуса


Пошукавікі магілёўскага клуба ВІККРУ падымаюць у Быхаўскім раёне астанкі байцоў 45-га стралковага корпуса.


Вёскі Рыжкаўка, Лісічнік, Прыберажжа сталі апошнім рубяжом абароны ў жыцці многіх байцоў 45-га стралковага корпуса пад камандаваннем Эрмана Якаўлевіча Магона. У сярэдзіне ліпеня 1941 года корпус трапіў тут у акружэнне і панёс вельмі цяжкія страты. Імёны герояў, якія склалі ў баях галовы, пакуль застаюцца невядомымі, а вось месцы іх пахавання часткова знойдзены.

— На працягу апошніх 2 гадоў мы шукалі іх праз архівы, падчас разведак на мясцовасці, распытвалі мясцовых жыхароў і сёлета ў маі нашы здагадкі спраўдзіліся, — расказвае ваенны пісьменнік, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба ВІККРУ Мікалай Барысенка. — Толькі за адзін аўторак мы паднялі астанкі 13 савецкіх байцоў, знайшлі 5 медальёнаў. Сярод іншых знаходак фрагменты амуніцыі, каскі, процівагазы, асабістыя рэчы байцоў, якія таксама нясуць дадатковую інфармацыю пра апошнія дні іх жыцця.

Пошукавыя работы працягнуцца ў раёне згаданых вёсак да 10 жніўня. Магілёўскім пошукавікам, якія працуюць у адной звязцы з 52-м асобным спецыялізаваным батальёнам, дапамагаюць брэсцкія калегі. Яны спецыяльна прыехалі дзеля гэтага ў Магілёў, бо шмат чаго чулі пра дзейнасць клуба ВІККРУ ў Беларусі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Па слядах генерала Магона

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.