Вы тут

На гэтым тыдні чакаецца пераважна халаднаватае і дажджлівае надвор'е


На гэтым тыдні па краіне чакаецца пераважна халаднаватае і дажджлівае надвор'е. Яго ўмовы будуць дыктаваць пераважна паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Пра гэта паведамілі ў Белгідраметэацэнтры.


Сёння цёплае надвор'е яшчэ не пакіне межы Беларусі. На большай частцы тэрыторыі паветра прагрэецца да плюс 24—30 градусаў. Крыху іншай сітуацыя прагназуецца на паўночным захадзе краіны. Франтальны падзел прынясе туды кароткачасовыя дажджы і навальніцы. З-за іх тэрмометры пакажуць не больш за 21—23 градусы цяпла.

А вось з серады расклад за акном рэзка зменіцца. Франтальны падзел будзе пакрысе перамяшчацца і прынясе разам з дажджамі прыкметную прахалоду ў заходнія і цэнтральныя раёны. Уначы чакаецца плюс 10—17, удзень — 18—25 градусаў. Фарпостам спякоты на гэты дзень застанецца Гомельская вобласць — там «падсмажыць» да плюс 30.

Працягнуць ісці дажджы і ў чацвер. Тэмпература ноччу застанецца ранейшай, а ўдзень стане яшчэ свяжэй — плюс 15—22. І толькі жыхарам паўднёвага ўсходу не давядзецца даставаць курткі: там усё яшчэ сіноптыкі прагназуюць да плюс 29.

Па папярэдніх разліках, да канца тыдня пацяплее на 1—2 градусы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Подых восені ў сярэдзіне жніўня

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».