Вы тут

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства пройдзе «круглы стол»


Набліжаецца Дзень беларускага пісьменства. Сёлета ён, як вядома, пройдзе ў Рагачове — у горадзе, старонцы, з якой паяднаны лёсы славутых пісьменнікаў Уладзіміра Караткевіча, Андрэя Макаёнка, Міколы Купрэева і шмат яшчэ каго з кагорты паэтаў, празаікаў, публіцыстаў.


Напярэдадні Дня беларускага пісьменства па традыцыі пройдзе міжнародны «круглы стол» з удзелам літаратараў з розных куточкаў свету. Гэтым разам у Беларусь прыедуць пісьменнікі з Азербайджана, Вялікабрытаніі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Украіны, Чарнагорыі. Пісьменнікі абмяркуюць надзённыя клопаты, звязаныя з развіццём нацыянальных літаратур, кнігадрукавання. Святлом, якое скіравана на характар мяркуемых дыскусій, з'яўляецца сама тэма сустрэчы — «Сугучча: слова Скарыны ў сучасным свеце».

Нагадаем, што дзясяты год запар міжнародны круглы стол літаратараў праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод арганізатараў — Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда».

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Слова Скарыны яднае

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.