Вы тут

Хакейная гісторыя юнага гульца Леаніда Іваноўскага


Беларусь — краіна спартыўная. Кожны яе жыхар ведае, хто такія Вікторыя Азаранка, Максім Мірны, Аляксей Калюжны ці Аляксандра Герасіменя. У нас праводзіцца шмат розных буйных спартыўных мерапрыемстваў. Увесну ў сталіцы на пляцоўцы «Чыжоўка-Арэна» адбыўся чэмпіянат свету па хакеі сярод юніёраў І дывізіёна групы А. Зборная Беларусі тады правяла пяць матчаў, чатыры з якіх завяршыліся паражэннем саперніка. Беларусы, адолеўшы ў фінальным матчы каманду з Германіі, заваявалі пуцёўку ў элітны дывізіён чэмпіянату свету. Адным з лепшых гульцоў па версіі арганізатараў турніру стаў Леанід Іваноўскі.


Хакейная гісторыя хлопца пачалася ў чатыры гады. Бацька-плывец марыў, каб яго сын стаў хакеістам. «Спачатку я не хацеў гуляць, баяўся, плакаў, — прызнаецца Лёня. — Але, калі перамог дзіцячы страх, знайшоў у спорце сваё жыццё. Бацькі прывялі ў «Юнацтва», гэта і быў мой першы клуб, за які гуляў да 15 гадоў». Далей у біяграфіі — перыяд вучобы ў Аўстрыі: у акадэміі хакея Аканаган Лёня правучыўся год, але жаданне скончыць школу на Радзіме аказалася мацнейшым. З цеплынёй успамінае той час за мяжой: «З'явілася шмат сяброў. Гульні ў нас праходзілі па ўсёй Аўстрыі. Ездзілі ў Славакію, Чэхію, Германію, Венгрыю, Славенію. Але вучоба там была нялёгкая: калі зарабляеш дрэнныя балы — не дапускаюць да гульняў».

Пасля заканчэння школы юнак паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. «Жадання закінуць хакей і заняцца чымсьці іншым не было і няма. Нават думак такіх не ўзнікала. Цяжка, вядома, сумяшчаць і вучобу, і спорт, але я стараюся знаходзіць час для ўсяго».

Тыповы рэжым дня хакеіста складаецца з ранішняй трэніроўкі, вучобы, далей ідуць трэніроўкі на лёдзе і ў зале. І так кожны дзень, і толькі калі няма гульняў, ім даюць выхадны, але, як прызнаецца нападаючы, такое бывае рэдка.

Апошнія два гады Леанід гуляў за каманду «Дынама-Раўбічы», якая была створана на базе юніёрскай зборнай. У багажы маладога чалавека ўдзел за нацыянальную зборную Беларусі не толькі на чэмпіянаце свету па хакеі, але і ў Турніры чатырох нацый у Мінску, Даніі, у Кубку сталіцы, а таксама таварыскія матчы ў Чэхіі і Польшчы. На мінулым чэмпіянаце сярод юніёраў за гульнёй нашых хлопцаў назіралі тысячы вачэй. «Заўсёды адчуваецца адказнасць перад балельшчыкамі. Яны чакаюць ад цябе вынікаў, а ты, у сваю чаргу, імкнешся паказаць ім сваю лепшую гульню».

У хакеістаў ёсць мноства рытуалаў, каб прыцягнуць удачу падчас матча. Звычайна спартсмены пра іх не любяць расказваць, але мой суразмоўца падзяліўся: «Калі перад гульнёй выходзім на пляцоўку, я праводжу рукой па лёдзе і цалую яго».

Напрыканцы нападаючы распавёў, што цяпер перад ім стаіць галоўная мэта — патрапіць у зборную U20. Акрамя гэтага, хакеіст марыць паспрабаваць свае сілы і за акіянам.

Крысціна ЛЫЧКОЎСКАЯ, студэнтка І курса Інстытута журналістыкі БДУ

Загаловак у газеце: Паказаць найлепшы хакей

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.