Вы тут

Нацбанк Беларусі выключыў з абарачэння каля 70% купюр старога ўзору


Нацыянальны банк Беларусi выключыў з абарачэння каля 70 працэнтаў купюр старога ўзору ад сумы наяўных грошай, якiя знаходзіліся па-за касамi Нацбанка па стане на 1 лiпеня.


Як паведамляецца «пры гэтым асноўная маса выключаных з абарачэння наяўных грошай прыпадае на банкноты буйных намiналаў (Br50 тыс., Br100 тыс. i Br200 тыс.), у меншай ступенi выключаюцца банкноты дробных i сярэднiх намiналаў».

Рашэнне аб правядзеннi дэнамiнацыi афiцыйнай грашовай адзiнкi з 1 лiпеня 2016 года было замацавана ўказам ад 4 лiстапада 2015 года №450. Дэнамiнацыя праведзена шляхам замены iснуючых у абарачэннi банкнотаў узору 2000 года на банкноты i манеты ўзору 2009 года ў суадносiнах 10 000 i 1 беларускi рубель.

Загаловак у газеце: «Старыя» пакрысе сыходзяць

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.