Вы тут

Мужчына праз інтэрнэт падмануў сваю «каханую» на 2290 долараў


У Першамайскае РУУС сталіцы паступіла заява ад 41-гадовай жыхаркі Пухавіцкага раёна, у якім яна просіць правесці праверку па факце здзяйснення ў дачыненні да яе ашуканскіх дзеянняў.


— У маі бягучага года заяўніца ў сацыяльнай сетцы пазнаёмілася з мужчынам, які, як было пазначана на яго персанальнай старонцы, пражываў у ЗША. Вельмі хутка ён увайшоў у давер да жанчыны, і стасункі перараслі ў рамантычныя адносіны. Мужчына расказваў пра тое, што выйграў тэндэр на заключэнне кантракта з аўстралійскай фірмай і з гэтай прычыны быў вымушаны адправіцца туды на караблі. У дарозе судна атрымала пашкоджанні і некаторы час стаяла на якары ў Міжземным моры. Па радыёстанцыі была атрымана інфармацыя аб тым, што да карабля набліжаецца пірацкае судна, і каманда была вымушана экстранна прышвартаваць карабель да берага вострава Лесбас. Каб захаваць сваю маёмасць, а менавіта 750 тысяч фунтаў стэрлінгаў, новы знаёмы папрасіў даверлівую беларуску атрымаць ад яго імя пасылку на названую суму. Жанчына пагадзілася, — расказала прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Вольга КУЦЬКО.

Праз некаторы час ёй прыйшоў ліст па электроннай пошце, у якім былі пазначаны рэквізіты турэцкага банка, на рахунак якога неабходна было перавесці грошы за дастаўку пасылкі ў суме 2290 долараў. Пасля таго, як заяўніца зрабіла перавод, ёй прыйшоў чарговы ліст з патрабаваннем яшчэ 7740 долараў, бо першапачатковай сумы было недастаткова для аплаты ўсіх пошлін. К таму часу «кавалер» перастаў адказваць на паведамленні сваёй «каханай», а затым і зусім закрыў ёй доступ да сваёй старонкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сплыў «капітан»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».