Вы тут

У Беларусь дастаўлены мошчы святога-лекара Панцеляймона


У Нацыянальны аэрапорт Мiнск з Iталii 1 жнiўня прыбыла праваслаўная святыня — перадплечча святога велiкамучанiка, лекара i цудатворца Панцеляймона.


Як паведамляе карэспандэнт БЕЛТА, упершыню за 350 гадоў каўчэг з мошчамi i святыня пакiнулi месца свайго знаходжання — кафедральны сабор у горадзе Джэрачы (Калабрыя, Iталiя). Усе неабходныя мытныя працэдуры былi праведзены карэктна, без затрымкi часу, адзначылi ў прэс-групе. На выхадзе з зоны мытнага кантролю святыню сустракалi дзясяткi праваслаўных вернiкаў.

Каўчэг дастаўлены ў Свята-Петра-Паўлаўскi кафедральны сабор у Гомелi, дзе i будзе знаходзiцца да 12 жнiўня, а затым зноў адправiцца на гiстарычную радзiму.

Святы Панцеляймон быў замучаны за хрысцiянскую веру ў Нiкамедыi (рэгiён сучаснай Турцыi) у 305 годзе. У Паўднёвай Iталii знаходзяцца некалькi часцiнак мошчаў мучанiка. Ампулы з крывёй святога знаходзяцца ў саборах i цэрквах, размешчаных у розных рэгiёнах Iталii.

Загаловак у газеце: У нашу краiну дастаўлены мошчы святога-лекара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.