Вы тут

Падкормка для паспявання памідораў


Першае і самае важнае: таматы неабходна падкормліваць да сярэдзіны жніўня.


Рэцэпты падкормак для таматаў, якія растуць у адкрытым грунце.

1. Дадаём у вядро вады 4 кроплі ёду і паліваем таматы такім растворам кожны тыдзень, расходуючы па 2 л пад кожны куст. Такая падкормка дапамагае пладам быць буйнейшымі і спець раней.

2. 200-літровую бочку на траціну запаўняем лісцем крапівы і дзьмухаўцоў, дадаём туды ж вядро гною і заліваем вадой да краёў. Накрываем бочку плёнкай і пакідаем яе так на 10 дзён. Калі скончыцца закісанне, неабходна зняць змесціва, якое ўсплыло, і дадаць у раствор угнаенне «Гумат + 7». Атрыманы настой трэба разводзіць вадой у прапорцыі 1:10 і паліваць ім расліны. У сярэднім на 1 м2 расходуецца 3-4 л такога ўгнаення. Пасля такой падкормкі таматы становяцца моцнымі і добра пладаносяць.

3. На 10 л вады дадаём 20 кропель ёду і 1 л сыроваткі. Гэтым растворам паліваем расліны. Ім жа можна і апырскваць таматы ў якасці прафілактыкі ад разнастайных грыбковых захворванняў. У тым ліку і фітафтарозу.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.