Вы тут

Айчынная навiнка — на хлебным полi


Збожжаўборачныя камбайны на гусенiчным хаду вытворчасцi Гомсельмаш упершыню будуць працаваць на палях Вiцебскай вобласцi на гэтым жнiве.


Неабходнасць такой тэхнiкi абумоўлена тым, што палi рэгiёну перанасычаныя вiльгаццю. Для звычайных камбайнаў праца ў такiх умовах — праблема, а для «абутых у гусенiцы» гэта звычайная справа. Трэба адзначыць, што раней на хлебнай нiве рэгiёну працавалi камбайны на гусенiчным хаду расiйскай вытворчасцi. Цяпер такую ўборачную сельгастэхнiку высокай праходнасцi выпускае беларускi «Гомсельмаш» i пераважна пастаўляе яе ў Расiю. На айчынных палях гусенiчных камбайнаў практычна няма.

«Сёння ў рэгiён паступiў першы гомельскi камбайн на гусенiчным хаду, у блiжэйшыя днi чакаем яшчэ некалькi машын. Мяркуецца, што тэхнiка будзе працаваць на жнiве ў Браслаўскiм раёне», — паведаміла БЕЛТА ў камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаванню аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?