Вы тут

Закон Рэспублiкi Беларусь


Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»


Прыняты Палатай прадстаўнікоў 28 чэрвеня 2016 года

Ухвалены Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2016 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170; 2007 г. № 305, 2/1402; 2008, № 14, 2/1412; 2010, № 287, 2/1744; 2012 г., № 10, 2/1903; Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2014/01/11, 2/2104) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. Пункт 3 артыкула 9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Выдаткі па плаце за карыстанне жылымі памяшканнямі, тэхнічнае абслугоўванне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, плаце за камунальныя паслугі (гарачае і халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), газа-, электра- і цеплазабеспячэнне, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, забеспячэнне звадкаваным вуглевадародным газам ад індывідуальных балонных або рэзервуарных установак), за пакрыццё арганізацыям, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, выдаткаў на электраэнергію (далей — пакрыццё выдаткаў на электраэнергію), якая спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, на аплату паліва (тым, хто пражывае ў дамах без цэнтральнага ацяплення), звязаныя з утрыманнем дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу (размешчаных у жылых памяшканнях, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці або займаюцца імі па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, па дагаворы найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду юрыдычных асоб), апякунскіх сем'ях і прыёмных сем'ях, падлягаюць кампенсацыi грамадзянам, на выхаванні якіх яны знаходзяцца, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Гэтыя выдаткі вызначаюцца зыходзячы з устаноўленых заканадаўствам платы за карыстанне жылымі памяшканнямі, тэхнічнае абслугоўванне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, пакрыцця выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, тарыфаў (цэн) на камунальныя паслугі, а таксама з фактычнага спажывання ўказанымі дзецьмі гэтых паслуг, якое вылічваецца на падставе ўстаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі нормаў (нарматываў) іх спажывання або паказанняў індывідуальных ці групавых прыбораў уліку, але не вышэй за названыя нормы (нарматывы), а ў дачыненні да паліва — зыходзячы з яго фактычнага спажывання ўказанымі дзецьмі, якое вылiчваецца на падставе нормаў, устаноўленых заканадаўствам для продажу насельніцтву. Пры гэтым кампенсацыя сум, выплачаных за карыстанне жылым памяшканнем, тэхнічнае абслугоўванне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, пакрыццё выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, за выключэннем ліфтаў, а таксама за спажытую цеплавую энергію, ажыццяўляецца ў межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылога памяшкання на адно дзіця, якое знаходзіцца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу (размешчаным у жылым памяшканнi, якое належыць грамадзянам на праве ўласнасці або якое яны займаюць па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, па дагаворы найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду юрыдычных асоб), апякунскай сям'і або прыёмнай сям'і. Кампенсацыя сум, выплачаных за пакрыццё выдаткаў на электраэнергію, спажытую на работу ліфтаў, ажыццяўляецца зыходзячы з колькасці дзяцей, якія знаходзяцца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, апякунскай сям'і або прыёмнай сям'і.

Выдаткі на плату за карыстанне кватэрным тэлефонам (акрамя мiжгароднiх i мiжнародных размоў), бытавымі паслугамі (паслугі пральняў, цырульняў, па рамонце абутку), звязаныя з утрыманнем дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх сем'ях і прыёмных сем'ях, падлягаюць кампенсацыi грамадзянам, на выхаванні якіх яны знаходзяцца, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў зыходзячы з нормаў, вызначаных Урадам Рэспублiкi Беларусь.».

2. Пункт 5 артыкула 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«5. Дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, адлічаным з адпаведных устаноў адукацыі ў сувязі з атрыманнем адукацыі або па іншых прычынах, пры прадастаўленні даведкі аб працаўладкаваннi (рэгiстрацыi ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўленнi (аддзеле) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта) альбо аб устанаўленнi групы інваліднасці і супрацьпаказаннях да працы на працягу дванаццаці месяцаў пасля адлічэння выдаецца камплект адзення, абутку, мяккага інвентару і абсталявання, а таксама выплачваецца грашовая дапамога па вызначаных нормах.

За асобамі, якія атрымліваюць у дзяржаўных установах адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі і страцілі ў перыяд атрымання адукацыі статус асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сувязі з дасягненнем узросту 23 гадоў, пры адлічэнні з адпаведных устаноў адукацыі ў сувязі з атрыманнем адукацыі або па іншых прычынах і пры выкананні ўмоў, пералічаных у частцы першай гэтага пункта, захоўваецца права на атрыманне камплекта адзення, абутку, мяккага iнвентару i абсталявання, а таксама грашовай дапамогі па вызначаных нормах.

Па жаданні асоб, указаных у частках першай і другой гэтага пункта, узамен камплекта адзення, абутку, мяккага iнвентару i абсталявання выплачваецца грашовая кампенсацыя па вызначаных нормах.».

3. У артыкуле 12:

у пункце 1:

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, жылыя памяшканнi сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду прадастаўляюцца на працягу пяці гадоў з даты прыняцця рашэння аб эмансіпацыі або ўступлення ў шлюб, пасля дасягнення імі паўналецця альбо па іх жаданні на працягу аднаго года пасля заканчэння ўстаноў вышэйшай адукацыі.»;

пасля часткi другой дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:

«Да рэалізацыі праў, вызначаных часткай першай гэтага пункта, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прадастаўляюцца жылыя памяшканнi ў iнтэрнатах у парадку, вызначаным заканадаўствам.»;

часткi трэцюю i чацвёртую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай і пятай;

у частцы чацвёртай словы «часткай першай» і «прадастаўлення ім першага працоўнага месца» замяніць адпаведна словамі «часткамі першай і трэцяй» і «працы (службы), прадастаўленым па размеркаванні, накіраванні на працу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага)»;

у пункце 2:

у частцы першай словы «з якога яны выбылі» замяніць словамі «замацаваным за імі ў парадку, вызначаным заканадаўствам»;

частку трэцюю выключыць.

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя захады па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

18 ліпеня 2016 года,

г. Мінск.

№ 411-З

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?