Вы тут

Праграма летніх Гульняў можа папоўніцца 5 відамі спорту


Камісія Міжнароднага Алімпійскага Камітэта падтрымала ўключэнне ў алімпійскую праграму пяці відаў спорту — каратэ, сёрфінгу, скалалажання, скейтбордынгу і бейсбола/софтбола, паведамляе афіцыйны сайт МАК.


Паўнавартаснае ўключэнне гэтых відаў у праграму Гульняў чакаецца ўжо ў 2020 годзе ў Токіа. Канчатковае рашэнне будзе прынята 3 жніўня на сесіі МАК у Рыа-дэ-Жанэйра.

Уключэнне гэтых відаў у праграму Алімпійскіх гульняў дадасць 18 камплектаў узнагарод, у розыгрышы якіх прымуць удзел 474 спартсмены. Характэрна, што бейсбол уваходзіў у афіцыйную праграму Алімпіяды з 1992 па 2008 год, а софтбол — з 1996 па 2008.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».