Вы тут

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў


У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў разліку на месяц з 1 жніўня па 31 кастрычніка. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 37 ад 22 ліпеня 2016 года.


Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2016 года ў разліку на месяц складае Br285,43.

Цяпер сярэднедушавы МСБ сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, - ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка - Br312,24; працаздольнага насельніцтва - Br366,80; пенсіянераў - Br288,03; студэнтаў - Br271,96; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br233,11; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br307,90; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br311,94.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем'яў рознага складу.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».