У Новасібірску даўжніца хавалася ад прыставаў на балконе ў кучы старога лінолеума з вядром на галаве, піша выданне NGS.
У паведамленні гаворыцца, што жанчына завінавацілася за цяпло і гарачую ваду 50 тыс. расійскіх рублёў.
Як адзначаецца, прыставу адкрыў мужчына, які сказаў, што даўжніцы няма дома, і прапанаваў праверыць гэта.
«Аднак на балконе, схаваўшыся ў кучы старога лінолеума, з вядром на галаве хацела перачакаць візіт судовых прыставаў тая самая жанчына. Маскіроўка ўдалася на славу: толькі мерны рух лінолеума ў такт дыханню выдаў яе», - заявілі прыставы.
Даўжніца патлумачыла, што схавалася, бо не хацела выплачваць доўг. У выніку прыставы арыштавалі бытавую тэхніку і электроніку.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.