Вы тут

100-гадовага ветэрана павіншавалі ў музеі Вялiкай Айчыннай вайны


Цырымонiя ўшанавання ў сувязі са 100-гадовым юбiлеем ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза Васiля Мiчурына адбылася ў Беларускiм дзяржаўным музеi Вялiкай Айчыннай вайны, паведамiў карэспандэнт БЕЛТА.


Павiншаваць юбiляра прыйшлi намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Наталля Качанава, памочнiк Прэзiдэнта — галоўны iнспектар па горадзе Мiнску Аляксандр Якабсон, старшыня Мiнгарвыканкама Андрэй Шорац, намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, памочнiк мiнiстра абароны па iдэалагiчнай рабоце ва Узброеных Сiлах — начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы Мiнiстэрства абароны Аляксандр Гура, а таксама прадстаўнiкi грамадскiх аб'яднанняў i палiтычных партый, маладзёжных рухаў.

Звяртаючыся да галоўнага героя ўрачыстасцi, Наталля Качанава назвала мерапрыемства знакавай падзеяй у жыццi Беларусi. «Ваша жыццё з'яўляецца прыкладам самаахвярнай любовi i адданасцi свайму народу. Вы заўсёды былi прыкладам для пераймання. Прымiце падзяку ад нас за патрыятычнае выхаванне моладзi», — сказала вiцэ-прэм'ер.

Васiль Сяргеевiч Мiчурын нарадзiўся 28 лiпеня 1916 года. Палкоўнiк у адстаўцы, легендарная асоба. Падчас Зiмовай вайны ў Фiнляндыi кулямётчык Мiчурын у адзiночку на працягу некалькiх гадзiн адбiваў атакi працiўнiка. За гэты подзвiг яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Затым чатыры гады ваяваў на палях Вялiкай Айчыннай вайны, атрымаў цяжкае раненне. У складзе Першага Беларускага фронту вызваляў родную зямлю, удзельнiчаў у штурме Берлiна.

Загаловак у газеце: Жыццё як узор

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».