Вы тут

Заробак у 2000 рублёў і больш атрымліваюць 1,6 працэнта беларусаў


Белстат падлічыў прыбыткі работнікаў. Менш за 200 рублёў (2 мільёны да дэнамінацыі) атрымлівае 2,3 працэнта супрацоўнікаў абследаваных арганізацый. Заробак да 400 рублёў мае амаль кожны трэці (29 працэнтаў). 14,5 працэнта работнікам плацяць у месяц ад 400 да 500 рублёў, 20 працэнтам — ад 600 да 800 рублёў.


Прыбыткам у 800—1000 рублёў забяспечаны кожны дзясяты беларус. Ад 1000 да 1500 атрымліваюць 8,8 працэнта работнікаў. Яшчэ 1,9 працэнта спецыялістаў маюць па 1500-2000 рублёў у месяц. У параўнанні з мінулым годам, супрацоўнікаў з заробкам у 1000 (10 мільёнаў) і вышэй стала на два працэнты больш.

Сярэднемесячная налічаная заработная плата за чэрвень склала 738 рублёў. Гэта на 20 рублёў больш, чым у маі. Праўда, рэальны прыбытак у параўнанні з чэрвенем мінулага года ўпаў на 4,5 працэнта.

У лідарах па заробках традыцыйна Мінск. Сталічныя работнікі атрымліваюць у сярэднім па 1045 рублёў. Пры гэтым у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях месячны прыбытак складае каля 630 рублёў.

Што да спецыялістаў, то самымі вялікімі заробкамі могуць пахваліцца айцішнікі. У сярэднім беларускі праграміст атрымлівае 3760 рублёў (37,6 мільёна недэнамінаваных). У топе высокааплатных прафесій таксама работнікі паветранага транспарту (у месяц маюць ад 1400 да 1970 рублёў), прамыслоўцы, занятыя вытворчасцю хімічных прадуктаў (1250 рублёў), спецыялісты, звязаныя з фінансавай і страхавой дзейнасцю (1200—1700 рублёў).

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У топе — праграмісты і страхоўшчыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».