Вы тут

Уваход з жывёламі дазволены


На гэтых выходных адбыўся  арт-пікнік Freaky Summer party.


У 2016 праект здзівіў масштабамі: дзясяткі фотазон, дзевяць спікераў і больш за трыдцаць музыкаў. Сярод “фішачак”, якія выркарыстоўваліся ўпершыню – дазвол на наведаванне FSP з хатнымі жывёламі. З “братамі меншымі” пікнік атрымаўся асабліва мілы. На другі дзень фестывалю я таксама прыхапіла гадаванца. Хачу сказаць, што Бэллі было камфортна: вада і астатнія выгоды былі прадугледжаны арганізатарамі. Я спакойна паслухала лекцыю Іллі Красільшчыка з сабачкам на руках. Дарэчы, на мой погляд, майстар-клас галоўнага рэдактара анлайн-СМІ Meduza – самая цікавая сустрэча на FSP.

Арт-пікнік арганізавалі высокапрафесійна, усё было прадугледжана і праходзіла спраўна: шырокі выбар ежы, ад вегетарыянскіх страў да шаўрмы; шмат месцаў для адпачынку, як актыўнага, так і псіўнага. Былі прадстаўлены зоны па інтарэсах, сярод якіх можна было сутрэць нават палатку Lego і вялізарную падушку для скачкоў з вышыні. Фармат “без алкаголю”, стаў відавочным плюсам тусоўкі. Наведвальнікі паводзілі сябе прыстойна, усім было весела без дадатковай "падзарадкі", а галоўнае -  абыйшлося без здарэнняў.

Цікава, што праект арыентаваны на прасунутую моладзь, але сярод наведвальнікаў было дастаткова людзей за 50. Асабліва парадавала колькасць маладых бацькоў з дзецьмі: добра, калі ёсць магчымасць актыўна адпачываць усёй сям’ёй.

Тэкст: Яна Мусвідас

Фотаздымкі: Марына Шантыр

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.