Вы тут

Парк пасажырскага транспарту Мінска папоўняць 20 электробусаў


Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржустановы "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксей Касінскі.


Фота: ecotechnica.com.ua

"Да канца года плануецца набыць два электробусы і тры зарадныя станцыі. Да 1 сакавіка 2017-га прадугледжваецца пастаўка яшчэ 18 электробусаў. Іх маршруты пакуль не вызначаны. Варыянты прапрацоўваюцца зыходзячы са стану інфраструктуры, магчымасці размяшчэння зарадных станцый", - сказаў Аляксей Касінскі.

Таксама ў бягучым годзе ў сталіцы плануецца закупіць 10 тралейбусаў.

Гаворачы аб навацыях у транспартнай сферы, Аляксей Касінскі станоўча адзначыў уладкаванне выдзеленай паласы каля станцыі метро "Каменная Горка". "Паводле папярэдніх ацэнак, скорасць руху на гэтым участку павялічылася на 20 працэнтаў. Калі раней пасажырскі транспарт праходзіў гэты адрэзак з адхіленнем ад графіка, то цяпер такая праблема знята", - падкрэсліў намеснік начальніка.

Цяпер разглядаецца пытанне аб устаноўцы абмежавальнікаў уезду на паласу грамадскага транспарту каля станцыі метро "Уручча".

У Мінску працуюць 200 аўтобусных, 62 тралейбусныя і 5 трамвайных маршрутаў. Прыватныя перавозчыкі абслугоўваюць 67 маршрутаў. Агульная працягласць маршрутнай гарадской сеткі складае амаль 3 тыс. км.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?