Вы тут

Удзельнікі забегу пакарылі найвышэйшую кропку вакол Гродна


Незвычайны забег для аматараў здаровага ладу жыцця прайшоў у ваколіцах самай высокай гары пад Гродна ў ноч з 23 на 24 ліпеня.


ФОТА: s13.ru

Удзел у першым для краіны начным забегу на тэрыторыі парку актыўнага адпачынку "Карабчыцкі Алімп" пад Гродна прынялі больш за 100 прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. "Гродзенская начная дзясятка" сабрала бегуноў не толькі з Гродна, але таксама з Віцебска, Мінска, Жодзіна, Гомеля, Магілёва і польскага Беластока. Усе хацелі выпрабаваць сябе на начной дыстанцыі, пракладзенай па схілах гарналыжнага комплексу.

Усяго на выбар удзельнікам прапанавалі тры варыянты дыстанцыі: самая працяглая даўжынёй у 9 999 м і два варыянты - 3 333 м і 6 666 м. Кожнаму выдалі спецыяльныя бранзалеты, многія ўзялі з сабой ліхтарыкі. Магутныя пражэктары стваралі на трасе атмасфернае асвятленне.

Падрыхтавалі спартсменам даволі сур'ёзнае выпрабаванне: перапад вышынь па трасе дасягаў 40 м, а адзін з уздымаў праходзіў па лыжным спуску да самай верхняй кропкі рукатворнай горы. Першымі на фініш дыстанцыі ў 9999 м прыйшлі Ігар Цецерукоў, Аляксей Чамаданаў і Дзмітрый Дзеразенка. "Цікавая траса. На кожным крузе па тры даволі сур'ёзныя ўздымы, ногі, як кажуць бегуны, адчулі. Значна весялей бегчы тут, чым па роўнай мясцовасці. Новыя адчуванні выпрабаваў і ад таго, што стартаваць прыйшлося ноччу. Эксклюзіўны забег, які прымусіў успомніць горны бег ", - падзяліўся гродзенец Аляксей Чамаданаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».