Вы тут

У Турцыі вырашана распусціць прэзідэнцкую гвардыю


Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Біналі Йылдырым, паведамляюць турэцкія СМІ.


ФОТА: uinp.info

Кіраўнік кабінета міністраў адзначыў, што "прэзідэнцкай гвардыі больш не будзе. У нас няма ні такой мэты, ні неабходнасці". Паводле апошніх звестак, у сувязі са спробай перавароту былі затрыманыя каля 300 байцоў прэзідэнцкай гвардыі, а ўсяго колькасць затрыманых пасля спробы звяржэння законнай улады складае больш за 13 тыс. чалавек, сярод якіх каля 1300 паліцэйскіх, амаль 9000 салдат, 2100 суддзяў і 689 пракурораў, паведаміў турэцкі прэм'ер-міністр. Напярэдадні было абвешчана, што турэцкія ўлады вызвалілі з-пад варты больш за 1000 радавых вайскоўцаў, у дачыненні да якіх падазрэнні ў датычнасці да перавароту не пацвердзіліся.

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Турцыі была прадпрынятая ў ноч на 16 ліпеня, аднак уладам удалося падавіць выступу вайскоўцаў. Паводле апошніх звестак, загінулі 246 чалавек, не лічачы путчыстаў, 2185 чалавек атрымалі раненні. Парламент Турцыі 21 ліпеня прагаласаваў у падтрымку мандата ўрада на ўвядзенне ў краіне рэжыму надзвычайнага становішча тэрмінам на тры месяцы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.