Вы тут

Нясумная рэпетыцыя


Гурт “Нескучный возраст” ужо другі год трапляе ў фінал адбору на дзіцячае Еўрабачанне. У мінулы раз яны спыніліся за крок ад перамогі: занялі другое месца. Я зазірнула на рэпетыцыю, каб даведацца, чым музыкі плануюць пакараць гледачоў і журы на гэты раз.


У складзе бэнда 6 чалавек: Віка Заенка, Ліза Міснікава, Ліза Паўленкова, Паліна Русецкая, Каця Слыш і адзіны хлопец – Ян Мусвідас. Калектыў заснаваны на базе дзіцячай школы мастацтваў №2, таму ўся падрыхтоўка да конкурсу ажыццяўляецца там. Летам у будынку вельмі свабодна: на выбар музыкаў адразу некалькі харэаграфічных залаў, якія яны актыўна выкарыстоўваюць: танцавальная частка вельмі важная ў выступе. Перад самымі адказнымі выступленнямі рэпетыцыі з харэографам праходзяць штодзённа.

Кампазіцыя “Нескучного возраста” адпаведная назве гурта – вясёлая. У песні “Тыц-тыц” гурт заклікае нічога не саромецца і танцаваць. Па нумару бачна, як за год выканаўцы падраслі, у прамым і пераносным сэнсе. Галоўным ключом да свайго поспеху “нескучные” лічаць мастацкага кіраўніка – Наталлю Сухамліну. Яна ўжо не першы год ахвяруе адпачынкам, каб дапамагаць выхаванцам. Удзельнічаюць ў жыцці калектыва і бацькі рабят, у кожнага ёсць свая сфера адказнасці: нехта займаецца друкаванай прадукцыяй, нехта адзеннем, вядзеннем старонак у сацыяльных сетках і гэтак далей.

Да рэпетыцыі калектыў ставіцца вельмі сур’ёзна, але несуцішная энергія ўсё роўна прабіваецца: як толькі выдалася вольная хвілінка, падлеткі прама ў зале пачалі катацца на гіраскутары і безперапынна балбатаць.

Я трапіла на незвычайную трэніроўку, на днях у адной з салістак быў дзень нараджэння, таму ўдзельнікі калектыву частуюць мяне пірожнымі і наперабой распавядаюць, як праходзіць лета. У чарадзе рэпетыцый яны не забываюць пра адпачынак: так, Ян нядаўна вярнуўся з лагера ў Вільні, а Віка, наадварот, ўчора толькі з’ехала ў лагер, таму сёння на рэпетыцыі дзяўчыны няма.

Гледзячы, як старанна працуе гурт, лёгка верыцца ў іх поспех. Пажадаем групе “Нескучный возраст” прадуктыўных рэпетыцый і чакаем іх выступу пад нумарам 6!

Яна Мусвідас

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.