Вы тут

Салігарчане не пераадолелі 2-і тур кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы


Толькі салігорская каманда не змагла пераадолець другі тур кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы і пакідае турнір, «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» перамаглі і крочаць далей.


Аўтар гола «Тар­пе­да-Бе­лАЗ»  Вадзім Дземідовіч.

Салігарчане на выездзе саступілі славенскаму «Дамжале» з лікам 1:2 і страцілі магчымасць згуляць у наступным туры з англійскім «Вест Хэмам». Мінскае «Дынама» таксама правяло другі матч у гасцях, але мела большае імкненне да перамогі і ў выніку атрымала яе над ірландскім «Сент-Патрыкам» з мінімальным лікам. У 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы мінчане згуляюць з «Ваяводзінай» з Сербіі. Вельмі парадавала сваіх прыхільнікаў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», якое пасля выязной перамогі над моцным венгерскім «Дэбрэцэнам», атрымала і дамашнюю вікторыю з лікам 1:0. Цяпер тарпедаўцаў чакае яшчэ мацнейшая каманда — венскі «Рапід», які летась не пусціў у групавы раўнд Лігі Еўропы мінскае «Дынама».

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: «Вест Хэм» да нас пакуль не прыедзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».