Вы тут

100 афіцэраў запасу да канца года папоўняць армейскія шэрагі краіны


Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы.


Ва Узброеныя Сілы будуць прызваны грамадзяне ва ўзросце да 27 гадоў, якія раней не праходзілі ні тэрміновую воінскую службу, ні службу ў рэзерве, не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву і па стане здароўя прыгодныя выконваць воінскія абавязкі. Прычым да мерапрыемстваў прызыву прыцягваюцца тыя афіцэры запасу, якія навучаліся на ваенных кафедрах або факультэтах грамадзянскіх ВНУ.

Афіцэры будуць прызначаны на афіцэрскія воінскія пасады, якія адпавядаюць атрыманым імі ваенна-ўліковым спецыяльнасцям. Удасканальваць свае веды ў войску яны будуць на працягу года.

На афіцэраў, якія неўзабаве папоўняць шэрагі Узброеных Сіл, распаўсюджваюцца ўсе прававыя гарантыі, прадугледжаныя заканадаўствам для афіцэрскага складу. У тым ліку гэта тычыцца грашовага і рэчавага забеспячэння, стварэння жыллёвых умоў па месцы праходжання службы або кампенсацыі выдаткаў на жыллё.

Калі па заканчэнні тэрміну службы афіцэры выкажуць жаданне застацца ў войску, у іх з'явіцца магчымасць працягнуць службу на кантрактнай аснове. Тыя, хто да воінскай службы працаваў у дзяржаўных арганізацыях, змогуць вярнуцца на сваё ранейшае працоўнае месца, якое для іх захаваецца.

 

Загаловак у газеце: Афіцэры ідуць служыць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.