Вы тут

Міжнародны веламарафон «Суседзі» сабраў больш за 700 удзельнікаў


Больш за 700 удзельнікаў рознага ўзросту з Беларусі, Польшчы, Расіі, Латвіі, Літвы і нават Аўстраліі сабраў ужо традыцыйны міжнародны веламарафон «Суседзі» ў наваколлі Аўгустоўскага канала.


Бен Філіпс і Эма Дылісан (на фота), падарожнічаючы па Еўропе, даведаліся пра гэты веламарафон і вырашылі ў ім паўдзельнічаць. На сваіх веласіпедах яны замацавалі цацачных каалу і кенгуру — сімвалы Аўстраліі.

— Пабываць у такой выдатнай кампаніі і разам з тым убачыць прыгажосць вашай цудоўнай краіны — гэта проста супер! — такія ўражанні засталіся ў гасцей з зялёнага кантынента.

Арганізатары веламарафону — грамадскае аб'яднанне «ВелаГродна» і Гродзенскі райвыканкам падрыхтавалі 4 дыстанцыі — марафон (65 кіламетраў), паўмарафон (39 км), міні-марафон (39 км) і дзіцячы заезд на 200 метраў. Усе маршруты праходзілі не толькі па асфальце, але і па грунтовых дарогах, лясных сцяжынках, была і водная перашкода. Прызёраў ва ўсіх узроставых катэгорыях узнагародзілі арыгінальнымі медалямі, прызамі ад спонсараў. Пераможца марафону ў катэгорыі Open атрымаў планшэт, а галоўным прызам латарэі сярод удзельнікаў быў, зразумела, веласіпед.

Дарэчы, веламарафон «Суседзі» можа атрымаць трансгранічны статус, бо цяпер у фінальнай стадыі работа па афармленні міжнародных працэдур, каб пагранічным пунктам пропуску «Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале маглі карыстацца не толькі турысты-воднікі, а таксама пешаходы і веласіпедысты.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Зацікавіліся нават аўстралійцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?