Вы тут

Беларусь і Кітай ствараюць міжурадавы інвестыцыйны фонд


Мемарандум аб супрацоўніцтве па яго стварэнні падпісаны паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і кампаніяй Cіtіc Constructіon Co., Ltd па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з прэзідэнтам кампаніі Cіtіc Group Ван Цзюнам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.


«Гэта будзе беспрэцэдэнтны праект: гаворка ідзе аб стварэнні ў Беларусі першага міждзяржаўнага інвестыцыйнага фонду. Гэта цалкам адпавядае дамоўленасцям кіраўнікоў нашых дзяржаў у маі 2015 года аб развіцці інвестыцыйнага супрацоўніцтва з акцэнтам на прамыя інвестыцыі. Стварэнне фонду — адзін з важных крокаў у адкрыцці новай эпохі ў развіцці беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, на першапачатковым этапе капітал фонду складзе $50 млн. «Гэта невялікая сума, у далейшым капітал будзе залежаць ад попыту беларускіх і кітайскіх кампаній на рэалізацыю сумесных праектаў на тэрыторыі Беларусі», — растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада.

Мяркуецца, што да 1 жніўня будзе створана рабочая група, якая да 1 верасня падрыхтуе рамачнае пагадненне, дзе будуць дэталёва прапісаны механізм стварэння, прынцыпы працы і кіравання фондам. Андрэй Кабякоў расказаў, што асноўным кірункам дзейнасці на пачатковым этапе стане суфінансаванне беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы кітайскіх банкаў, праз прадастаўленне крэдытаў і набыццё акцый беларускіх кампаній.

«Пасля, мяркуецца, фонд павінен выйсці на пошук самастойных праектаў і поўнае іх фінансаванне», — сказаў Андрэй Кабякоў. Ён падкрэсліў, што прыемна працаваць з кампаніяй, якая мае бездакорную рэпутацыю ў Беларусі і ва ўсім свеце. «З задавальненнем канстатую, што адносіны з Cіtіc развіваюцца дынамічна. Мы цэнім, што вашай кампаніяй у Беларусі цяпер рэалізуюцца два найбуйнейшыя праекты — будаўніцтва завода па вытворчасці легкавых аўтамабіляў «Джылі» і мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбіната. Агульная сума праектаў — каля $350 млн», — паведаміў прэм'ер-міністр.

Ван Цзюн падзякаваў Андрэю Кабякову за сардэчны прыём і выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва. Таксама ў прысутнасці Андрэя Кабякова і Ван Цзюна падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга» і Cіtіc Constructіon Co., Ltd аб супрацоўніцтве ў галіне сельгасмашынабудавання, мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ЗАТ «Абсалютбанк» і Cіtіc Constructіon Co., Ltd, мемарандум аб стварэнні сумеснага сельскагаспадарчага холдынга паміж ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга» і Cіtіc Group.

Мікалай Пятроў

Загаловак у газеце: Беспрэцэдэнтны праект

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».