Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам карпарацыі Cіtіc Group


Беларусь разлічвае на рэалізацыю новых буйных праектаў з удзелам кітайскай карпарацыі Cіtіc Group.

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам карпарацыі Ван Цзюнам, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.


«У бліжэйшы час, хутчэй за ўсё ў верасні, мы правядзём перагаворы на вышэйшым узроўні ў Пекіне з маім калегам Сі Цзіньпінам. У нас ёсць шырокі парадак дня, шмат пытанняў, якія мы павінны ўзгадніць і вырашыць. Не ўтаю, што мы вельмі разлічваем, што да гэтага часу з вашай кампаніяй нашы міністэрствы і ведамствы, прадпрыемствы і холдынгі не толькі знойдуць тэмы для перагавораў, але і падрыхтуюць праекты дакументаў па рэалізацыі сур'ёзных праектаў у дзвюх краінах і перш за ўсё ў Беларусі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ўжо многае зроблена з удзелам карпарацыі Cіtіc Group. «Ваша кампанія — адна з буйнейшых у свеце, і мне дае вялікае задавальненне супрацоўніцтва з такой кампаніяй. Вы ведаеце аб стратэгічным характары ўзаемаадносін КНР і Беларусі. І работа вашай кампаніі ў Беларусі арганічна ўплятаецца ў тканіну гэтых адносін», — сказаў Прэзідэнт.

Нягледзячы на пратакольны характар сустрэчы, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць і шэраг канкрэтных праектаў, пытанняў і праблем, якія, магчыма, існуюць у бакоў пры рэалізацыі сумесных праектаў. «Думаю, гэта трэба сёння зрабіць, каб не было наперадзе нейкіх праблем і недагаворванняў. Калі ёсць праблемы, мы гатовы іх вырашыць вельмі хутка», — запэўніў беларускі лідар.

У сваю чаргу Ван Цзюн адзначыў, што ўсе работы, якія праведзены яго кампаніяй па праектах у Беларусі, у тым ліку ў сферы вытворчасці цэменту, легкавых аўтамабіляў, мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната, выконваюцца даволі паспяхова. «Адразу пасля прыезду ў Беларусь я наведаў пляцоўку праекта па будаўніцтве аўтамабільнага завода «Белджы» і выслухаў даклады ўдзельнікаў праекта, — сказаў ён. — Мы гарантавана выканаем усю работу і здадзім вам праект да канца гэтага года. І да канца чэрвеня наступнага года таксама здадзім праект па мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната».

Як расказаў Ван Цзюн журналістам па выніках перагавораў, на праведзеных сустрэчах з Прэзідэнтам і ва ўрадзе Беларусі абмяркоўваліся як ужо рэалізуемыя праекты, так і перспектыўныя планы супрацоўніцтва. «Мы падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве па стварэнні вытворчасці спецмашын, сумеснага інвестыцыйнага фонду, вытворчасці ў сферы сельскай гаспадаркі. З цягам часу адкрываюцца ўсё новыя магчымасці для развіцця бізнесу», — адзначыў прэзідэнт карпарацыі Cіtіc Group.

Паводле яго слоў, сумесны інвестыцыйны фонд будзе карысны для адкрыцця магчымасцяў у рэалізацыі праектаў у вытворчай сферы, у тым ліку па стварэнні прадпрыемства па глыбокай перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Загаловак у газеце: Шукаць новыя магчымасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.