Вы тут

Раіса Дзейкун. Сэлфі, рэлфі і... балота?


Раней уласныя фотаздымкi змяшчалiся ў рамкi ці альбомы. Такім чынам яны захоўваліся для нашчадкаў. Аднак са з’яўленнем смартфонаў усё змянілася. Людзі ўзялі за моду самі сябе здымаць ды адразу ў сеціва выкладаць. Калі адзін чалавек на фота — гэта называецца сэлфi, два і больш — рэлфi. А белфі — гэта ўвогуле… калі пятая кропка на здымку. Вось да чаго дажылi, людцы!


Больш за ўсiх супраць такіх дзівац тваў выступаў Антон Іванавіч Цярэшка. Усе яго разумелi: тры дачкi ды жонка, і ўсе — заядлыя сэлфаманкі. Прымушаюць беднага ў сацсетках інхія фотаздымкі «лайкаць», каментаваць, сяброў да гэтага глупства падключаць. А яшчэ патрабуюць перыядычна абнаўляць iхнiя электронныя прылады, бо тыя выходзяць з моды. Нездарма Антон Іванавіч гэтае захапленне не любіў. Як прадчуваў, што без наступстваў яно не пройдзе.

Адным днём у гаражным кааператыве ўзняўся вэрхал: старэйшая дачка Цярэшкі, якая вось-вось збiралася замуж, утапiла новенькі бацькаў аўтамабiль у балоце. Чаму яе туды занесла, нiхто дакладна і не ведаў. Сам жа Антон Іванавіч, схапiўшыся за галаву, спачатку толькi лаяўся, памiнаючы чамусьцi пры гэтым тыя самыя сэлфi, а потым паказаў злапамятны фотаздымак і паведаміў саму гісторыю...

Працяг чытайце ў часопісе «Вожык» №5 за 2016 год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».