Вы тут

Чаму лісты на памідорах пачалі згортвацца?


Прычын згортвання лісця ў таматаў вельмі шмат. Але па яго характары можна дакладна адгадаць, чым мы не дагадзілі расадзе.


Згортваюцца дагары «лодачкай»

Тут усяго два вінаватыя:

1. Бульбяная тля, якая сядзіць на сцёблах і, нягледзячы на дробныя памеры, скручвае лістоту дагары. Справіцца з ёй не складана — апырскайце памідоры любым прэпаратам ад каларадскага жука, і яна загіне. Толькі не трэба злоўжываць апырскваннем. Лісце не расправіцца і мушка працягне сядзець, проста яна ўжо высахла. А вось новая лістота пойдзе расці ўжо нармальнай.

2. Другі «шкоднік» — надвор'е. Памідоры — расліны ўмеранага клімату, ім проціпаказаныя занадта халодныя ночы і занадта гарачыя дні. Калі днём тэмпература падымаецца вышэй +35 °С, то лісце згортваецца ў «лодачку». Пагаршае «хваробу» недахоп вільгаці — глеба трэскаецца і рве карані. Таму, апроч скручвання, могуць праявіцца і прыкметы недахопу мікраэлементаў. Замульчыруйце глебу саломай або шалупіннем, лісце апырскайце навасілам з дабаўленнем мікраэлементаў.

Скручваюцца ўніз

Гэта больш небяспечна. Магчыма, гэта першы сімптом бактэрыяльнага раку. Калі ніжнія лісты скручваюцца, бурэюць і потым засыхаюць — гэта дакладна ён. Не ўпэўненыя ў дыягназе — зрэжце адно са сцёблаў. На зрэзе будзе відаць бурае колца. Гэта сасуды, «забітыя» бактэрыяльным ракам. Такія расліны трэба выдаляць.

Аднак калі колца няма, то не спяшайцеся палоць памідорную дзялянку. Закручвае лісце памідораў дадолу яшчэ і недахоп фосфару, бору і іншых мікраэлементаў. Тут можна спрабаваць вызначыць, які элемент у дэфіцыце, а можна проста прайсціся па ўсіх, падкарміць расліны комплекснымі ўгнаеннямі з мікраэлементамі.

Не хапіла мелу або перабралі з марганцам

Дагары згортвае лісце і недахоп кальцыю. Яго нескладана выявіць: адначасова адміраюць пункты росту і на плодзе з'яўляецца вяршынная гніль. Хваробу лёгка перамагчы, падкарміўшы пасадкі кальцыевай салетрай.

Іншая справа — марганец. Часам для падкормкі агароднікі выкарыстоўваюць занадта вялікія дазіроўкі — па 1 чайнай лыжцы на вядро вады. У выніку лісце згортваецца ад лішку марганца. Хоць «згортваецца» — гучна сказана. Маладая лістота моршчыцца, становіцца «пажаванай». Аптымальны варыянт — дабавіць марганцу на кончыку нажа ў вядро вады.

Завіўка каліем

Недахоп калію на многіх культурах выяўляецца ў выглядзе ўсыхання краёў у лістоты. На памідорах краі лісця «завіваюцца». Пасля на старых лістах развіваецца некроз. Самыя дробныя жылкі бляднеюць, а бакі лісця бурэюць.

Ірына Тамковіч

Загаловак у газеце: Калі лісты на памідорах пачалі згортвацца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.