Вы тут

Генадзь Зюганаў выступае за інтэграцыю Расіі і Беларусі


Старшыня КПРФ Генадзь Зюганаў пасля ўзнагароджання ордэнам Дружбы народаў правёў адмысловую прэс-канферэнцыю, лейтматывам якой гучала пытанне інтэграцыі Расіі і Беларусі.


— Лёс адмераў Расіі найвялікшыя запасы энерганосьбітаў, — разважае Генадзь Зюганаў. — А ў Беларусі ёсць добра развітыя галіны эканомікі, сярод якіх вылучаюцца машынабудаванне і сельская гаспадарка. Чаму б не скарыстацца гэтым і не дапаўняць адно аднаго? Можна ж атрымаць на выхадзе цудоўны вынік і вырашыць многія праблемы. Менавіта аб гэтым трэба думаць пабольш, а не аб разнастайных спрэчках. Лепш сесці за стол перамоў і вырашыць усе канфліктныя пытанні.

Асобна Генадзь Зюганаў закрануў тэму стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. На думку лідара КПРФ, гэта важны крок да суверэнітэту, незалежнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі краін, якія ўваходзяць у гэтую структуру.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дапаўняць адно аднаго

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.