Вы тут

Прэзідэнт падтрымаў стратэгію Банка развіцця на 2016—2020 гады


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падтрымаў стратэгію Банка развіцця на 2016—2020 гады, паведаміў журналістам старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас пасля даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Сяргей Румас расказаў, што Банк развіцця выканаў сваю першую стратэгію на 2013—2015 гады і Прэзідэнту было сёння падрабязна даложана аб выкананні ўсіх ключавых паказчыкаў. «Мы сёння завяршаем работу над новай стратэгіяй, таму было неабходна абмеркаваць з кіраўніком дзяржавы новыя функцыі, якія будуць у Банка развіцця, звязаныя з яго ўсё больш узрастаючай роляй у эканоміцы Беларусі, — адзначыў старшыня праўлення банка. — Прэзідэнт згадзіўся з падыходамі, якія былі мной прапанаваны. І сёння гэтыя прапановы будуць унесены ўжо ў праект новай стратэгіі, якая ў чацвер будзе разгледжана на пасяджэнні наглядальнага савета Банка развіцця».

Сяргей Румас дадаў, што цяпер ідзе работа над удакладненнем мандата Банка развіцця, які сёння вызначаны адзіным каардынатарам пры крэдытаванні дзяржпраграм. «Усе новыя праекты, якія дзяржава плануе фінансаваць, будуць фінансавацца выключна Банкам развіцця і ў пераважнай большасці на конкурснай аснове. Адпаведна, гэта патрабуе замацавання ў нашай стратэгіі і змянення алгарытму работы з дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі», — растлумачыў Сяргей Румас.

Загаловак у газеце: Новыя функцыі Банка развіцця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».