Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Валерыя Вакульчыка


Беларусі на фоне знешняй абстаноўкі неабходна захаваць спакой і мір у краіне. Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Мяне не можа не хваляваць тая сітуацыя, якая складваецца вакол Беларусі. Дзякуй богу, што нам удаецца пакуль стрымліваць усялякія негатыўныя праявы, — сказаў Прэзідэнт. — Мы гэта бачым, калі недзе нейкія з'яўляюцца моманты. Але тое, што адбываецца вакол, і ва Украіне, і апошнія рашэнні Паўночнаатлантычнага альянсу... І ў Турцыі гэта ўбачылі, у Арменіі праблемы, у Казахстане».

«Абстаноўка вельмі цяжкая. І нам, чаго б ні каштавала, трэба захаваць спакой і мір у нашай краіне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася тэма крымінальных спраў асаблівай важнасці, якія знаходзяцца на кантролі і расследаванні ў КДБ. «Вялацякучага працэсу тут быць не павінна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

* * *

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі супрацоўнічае са спецслужбамі Заходняй Еўропы і СНД па лініі процідзеяння тэрарызму, расказаў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык пасля завяршэння свайго даклада Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку.

«Кіраўніку дзяржавы было даложана аб узаемадзеянні КДБ са спецслужбамі Францыі, іншых дзяржаў Заходняй Еўропы, перш за ўсё па лініі процідзеяння тэрарызму. Са спецслужбамі краін СНД па ўмаўчанні вядзецца самая актыўная работа», — заявіў Валерый Вакульчык.

Паводле яго слоў, таксама было даложана аб пытаннях процідзеяння тэрарызму ў частцы магчымасцяў, якія маюць у распараджэнні спецслужбы Беларусі. «Некаторыя асобы, якія ў той ці іншай меры маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, перамяшчаліся цераз Беларусь. Некаторыя спыняліся на нейкі час на тэрыторыі Беларусі. Таму работа ў дачыненні да іх праводзілася разам з нашымі партнёрамі з іншых дзяржаў», — адзначыў старшыня КДБ.

«Сітуацыя ў нашай краіне даволі спакойная. Праблем з пункту гледжання тэрарыстычнай актыўнасці асобных элементаў або нейкіх арганізацый мы не бачым», — дадаў Валерый Вакульчык.

Загаловак у газеце: Захаваць спакой і мір

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.