Вы тут

Надвор'е працягвае падносіць беларусам сюрпрызы


Ужо трэці раз за апошні тыдзень праз тэрыторыю краіны прайшоў моцны навальнічны фронт з парывамі ветру да 20 метраў за секунду. Гэтым разам спіс пашкоджаных аб'ектаў значна карацейшы за мінулыя — відаць, большасць канструкцый ужо прайшла праверку на трываласць папярэднімі бурамі.


Найбольш маштабны інцыдэнт адбыўся ў Светлагорску і Светлагорскім раёне — там увечары адключылася электразабеспячэнне. Як паведамляюць у прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, для ліквідацыі наступстваў адключэння было задзейнічана 16 адзінак тэхнікі і 46 супрацоўнікаў МНС, а таксама 15 адзінак тэхнікі і 90 супрацоўнікаў суб'ектаў гаспадарання. Прадпрыемствы раёна электрычнасцю забяспечвалі восем перасоўных генератараў. Акрамя гэтага, на Гомельшчыне пацярпела Нароўля, а дакладней, два населеныя пункты раёна — там былі пашкоджаны дахі трох жылых дамоў. Пацярпелых няма, аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы. Усяго па краіне без святла аказалася больш за семсот населеных пунктаў, пра гэта паведамляе «Белэнерга». Адключэнні ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі. Зафіксавана 56 выпадкаў падзення дрэў на праезныя часткі дарог.

Нарабіла шкоды і маланка. У вёсцы Некрашы Скідзельскага сельсавета, што ў Гродзенскім раёне, бліскавіца трапіла ў будынак Свята-Георгеўскага храма, пасля чаго пачаўся пажар. Згарэлі гарышча, дах, перакрыцце. Закураны сцены і столь. Маёмасць храма не пацярпела.

Па прагнозах сіноптыкаў, дажджлівае надвор'е з высокай верагоднасцю навальніц захаваецца ажно да наступных выхадных. Асабліва складаным днём будзе серада: чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я, па паўночным усходзе моцныя дажджы і залевы, навальніцы і град.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ізноў разгул стыхіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».