Вы тут

ВНУ агучылі кошт навучання для першакурснікаў на 2016-2017 год


У прыватнасці, у БДУ кошт навучання на шэрагу спецыяльнасцяў на дзённай форме дасягне 2 616 рублёў у год. Гаворка ідзе пра самыя прэстыжныя спецыяльнасці: «правазнаўства» і «эканамічнае права» на юрыдычным факультэце, а таксама «міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін. А самая нізкая цана — на філалагічным факультэце па спецыяльнасцях «беларуская філалогія (па напрамках)», «руская філалогія (па напрамках)», а таксама на факультэце сацыякультурных камунікацый («сацыяльная работа (напрамак — сацыяльнае праектаванне)» — 1 871 рубель.


У БДУІР кошт навучання на дзённай форме атрымання адукацыі для ўсіх спецыяльнасцяў факультэта камп'ютарнага праектавання, факультэта радыётэхнікі і электронікі і факультэта тэлекамунікацый складзе 2 050 рублёў, факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічнага факультэта — 2 300, факультэта камп'ютарных сістэм і сетак — 2 500.

За навучанне на дзённым аддзяленні ў БНТУ першакурснікі заплацяць ад 2208,24 да 2543,52 рубля. Больш поўную інфармацыю аб кошце навучання на платнай аснове можна паглядзець на сайтах устаноў адукацыі.

Як тлумачаць у Міністэрстве адукацыі, кошт для тых, хто паступае на платныя аддзяленні першага курса, вызначаецца зыходзячы з неабходных выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста.

У адпаведнасці з заканадаўствам, ВНУ і ССНУ заяўляюць з 1 верасня 2016 года кошт навучання для студэнтаў 1 курса з улікам дзеючага памеру тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай для работнікаў бюджэтных арганізацый, узроўню цэн і тарыфаў на камунальныя паслугі і паслугі сувязі па стане на 1 ліпеня 2016 года.

Улічваючы сацыяльную важнасць падрыхтоўкі тых ці іншых спецыялістаў на платнай аснове, на падставе заяў грамадзян кіраўнікі дзяржаўных устаноў адукацыі могуць спаганяць плату за навучанне з адтэрміноўкай або растэрміноўкай плацяжу.

Кошт навучання па раней заключаных дагаворах для студэнтаў ВНУ ІІ-V курсаў з 1 верасня не зменіцца.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Цэннікі» для першакурснікаў абнавілі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».