Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра тое, чаму Вікторыя Азаранка зробіць паўзу ў кар'еры, якія змены адбыліся ў асабістым жыцці Дар'і Домрачавай, і з якімі праблемамі сутыкнуліся айчынныя весляры.


1. Лепшая тэнісістка краіны Вікторыя Азаранка паведаміла аб тым, што чакае дзіця, немаўля павінна з'явіцца на свет ужо ў канцы гэтага года. У сваім звароце да фанатаў спартсменка адзначыла, што яна і яе каханы вельмі рады гэтаму факту і рыхтуюцца да новага этапу ў іх жыцці. Акрамя таго, Вікторыя запэўніла, што не збіраецца назаўсёды спыняць сваю кар'еру, а наадварот, яна натхнёная гісторыямі іншых дзяўчат-спартсменак, якія пасля нараджэння дзяцей дасягалі яшчэ большых вышынь, і хоча зрабіць тое ж самае.


2. Сур'ёзныя змены ў асабістым жыцці адбыліся і ў іншай вядомай спартсменкі — Дар'і Домрачавай. Напярэдадні трохразовая алімпійская чэмпіёнка выйшла замуж за нарвежскага біятланіста Уле Эйнара Б'ёрндалена. Нагадаем, восенню ў пары народзіцца дзіця.


3. Тэнісісты зборнай Беларусі абыгралі каманду Латвіі з лікам 4:1 у другім раўндзе другой групы Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса.

У першы дзень спаборніцтваў беларусы ўзялі два ачкі: Ілья Івашка выйграў у трох партыях у Марцінша Подзуша, а Яраслаў Шыла перайграў Мікеліса Ліб'еціса. У парным матчы латвійскі тандэм Мікеліс Ліб'еціс — Яніс Подзуш узяў верх над беларускім дуэтам Андрэй Васілеўскі — Аляксандр Буры. У заключны дзень матча дзве перамогі былі за беларусамі.

У наступным раўндзе нашы тэнісісты сустрэнуцца са зборнай Даніі.


4. Пяць айчынных канаістаў адхілены ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Такое рашэнне Міжнародная федэрацыя веславання на байдарках і каноэ прыняла 13 ліпеня на пасяджэнні выканаўчага савета ў Кракаве.

Імёны і прозвішчы атлетаў пакуль не паведамляюцца. Гаворка ідзе пра каманду беларускіх канаістаў, якія прызнаныя вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў і выкарыстанні забароненых рэчываў падчас трэніровачнага збору ў Францыі ў красавіку бягучага года.

Беларускія чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха ў падтрымку мужчынскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ.

«Не маючы ніякіх доказаў і канкрэтных фактаў, члены выканкама ІСF тым не менш прынялі беспрэцэдэнтнае рашэнне, беспадстаўна пазбавіўшы беларускіх спартсменаў — сусветных лідараў у веславанні на байдарках і каноэ — права змагацца за медалі галоўнага спартыўнага форуму чатырохгоддзя», — гаворыцца ў лісце.

Да­р'я ЛА­БА­ЖЭ­ВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Нашы «зоркі» ідуць у дэкрэт

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».