Вы тут

Двух браканьераў затрымалі на рацэ Палавіцы


На мабільны тэлефон намесніка Глыбоцкай міжрайінспекцыі паступіў званок: па рацэ Палавіцы паблізу вёскі Балбекі Шаркаўшчынскага раёна незаконна здабываюць рыбу.


Ранкам наступнага дня дзяржінспектары затрымалі жыхара названай вёскі, які пры дапамозе сетак вылавіў 10 кілаграмаў рыбы. Затрыманы аказаўся «добрым знаёмым»: раней ён ужо неаднойчы трапляў у поле зроку работнікаў інспекцыі і нават адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі за браканьерства. Зноў заведзена крымінальная справа, сума пакрыцця шкоды прад'яўлена ў памеры звыш 2 400 рублёў.

Дарэчы, пакуль інспектары сачылі за парушальнікам, які паспешліва даставаў сеткі з рыбай, непадалёк з'явілася другая лодка. У ёй знаходзіўся жыхар суседняй вёскі, які таксама паспешліва... устанаўліваў сеткі. Як расказалі ў Дзяржінспекцыі, парушэнні быццам аднолькавыя, толькі пакаранні будуць рознымі. Першы браканьер дастаў сеткі і трапіў пад крымінальную адказнасць, а другі — пад адміністрацыйную з канфіскацыяй незаконных прылад лоўлі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: І абодва не паспелі, хоць спяшаліся...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.