Вы тут

Як у старажытнасці рабілі кнігі?


На ку­паль­скім свя­це «Александрыя збірае сяброў» можна было адчуць сябе крыху Францыскам Скарынам.


Афорт  ад Ба­ры­са Ці­то­ві­ч

На свяце ў Александрыі быў дадзены сімвалічны старт урачыстасцям, прымеркаваным да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое будзем адзначаць у наступным годзе. На імправізаваным Друкарскім двары ХVІ стагоддзя можна было далучыцца да вытокаў нашай друкарскай культуры і нават паспрабаваць сябе ў ролі Скарыны — уласнаручна надрукаваць старонку з Бібліі. Аўтар праекта «У пошуках страчанага», лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў з дапамогай старадаўніх гравюр і чарцяжоў аднавіў станок ХVІ стагоддзя, на падобным якому працаваў беларускі першадрукар.

— Хацелася, каб пра Скарыну болей ведала наша моладзь, каб разумела, кім трэба ганарыцца. Наш зямляк стаў першадрукаром Заходняй Еўропы, першым прынёс друкарскае слова. Гэта была вялікая праца, а не, як думаюць некаторыя, — націснуў кнопку на прынтары і гатова. Кажу гэта з веданнем справы. Бо мне прыйшлося цалкам вывучыць гэтую тэхналогію. Майстроў засталося няшмат, але я ездзіў у Германію, Швейцарыю, Чэхію, Польшчу, — казаў паслядоўнік Скарыны, дарэчы, яго зямляк.

Адзін з кірункаў праекта «У пошуках страчанага» — паказаць гісторыю асветы, кнігадрукавання на Беларусі. Уладзіміру ў гэтым дапамагаюць ягоныя дзеці і родныя. На Друкарскім двары была магчымасць не толькі надрукаваць старонку з Бібліі, але і зрабіць для гэтай старонкі паперу. Вядомы калекцыянер аднавіў і станок па вытворчасці паперы з ільну.

— Гэта самая трывалая папера, — казаў ён. — Менавіта таму старыя кнігі доўга захоўваюцца.

Было цікава назіраць, як у руках сына Уладзіміра Ліхадзедава — Дзмітрыя з бясформеннай масы нараджаецца папера. «Я ў мінулым хакеіст, але тое, чым займаецца мой бацька, захапіла мяне. Мне падабаецца займацца гэтым, я даведваюся пра нешта новае» — кажа ён.

Адраджальнікі старадаўніх традыцый кнігадрукавання прывезлі з сабой шмат іншых цікавых рэчаў, сярод якіх скрутак свяшчэннай кнігі будызму «Алмазная сутра», якая ў перакладзе з кітайскай, «рассякае цемру невуцтва, як удар маланкі». З арыгінальных рэчаў можна было пабачыць прэс вытворчасці вядомага Карла Краўзэ, які быў асноўным вытворцам друкарскага абсталявання ў ХІХ стагоддзі.

Прывезлі і афортны станок, на якім Барыс Цітовіч, член Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» і кавалер ордэна Францыска Скарыны паказваў усім, як робяцца ілюстрацыі да кніг. Мастак дапамагае Ліхадзедаву адраджаць друкарскія традыцыі. Яму імпануе мара апошняга стварыць у Беларусі паўнавартасны музей кнігадрукавання і вытворчасці ручной паперы. Для яе ўвасаблення ўжо шмат што зроблена: ёсць станок і паўторана ўнікальная скарынаўская тэхналогія, па якой ён друкаваў Біблію.

Дзміт­рый Лі­ха­дзе­даў дэ­ман­струе пра­цэс пры­га­та­ван­ня па­пе­ры з іль­ну.

Пад кіраўніцтвам Барыса Цітовіча можна было зрабіць афорт на матывы Бібліі. «Гэта будзе памяццю на доўгія гады, зможа перадавацца з пакалення ў пакаленне, як скарынаўскія Бібліі, якія захоўваюцца ўжо 500 гадоў, — запэўніваў мастак.

Пра гэта ж казала і міністр інфармацыі Лілія Ананіч, якая адной з першых наведала на купальскім свяце Друкарскі двор.

— Паверце, афорты, зробленыя тут, на гэтай паперы, — гэта вялікі дар, — казала міністр журналістам, якія абступілі яе. — Сёлетні год праходзіць у Беларусі пад знакам культуры. А гэта не толькі песні, але і культура ўзаемаадносін. Слова — гэта аснова і пачатак. І слова з Беларусі — гэта слова святла, слова любові, слова, якое паказвае высокі духоўны патэнцыял беларускай нацыі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Спачатку было слова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».