Вы тут

Лепш заплаціць


Тэма злосных неплацельшчыкаў за жыллё ўздымалася камунальнікамі ўжо даўно, аднак праблема спагнання грошай вырашаецца даволі доўга і складана. Дакладней, раней доўга вырашалася...


Справа ў тым, што з першых дзён ліпеня ўсе непрыватызаваныя кватэры трапілі ў разрад арэнднага жылля. Тут асобна заўважу, што большая частка такіх неплацельшчыкаў свае кватэры ва ўласнасць не афармляла. Алгарытм працы з тымі, хто не плаціць, вядомы. Праўда, у адрозненне ад прыватных кватэр, санкцыі да жыхароў здымнага жылля значна больш жорсткія. Арэнднага жылля можна пазбавіцца ўжо пры запазычанасці тэрмінам у два месяцы. Прычым наймальнік можа быць выселены без прадастаўлення іншага памяшкання.

Вельмі напружаная сітуацыя з аплатай ЖКП назіраецца ў Мінску, дзе даўгі перад эксплуатацыйнымі службамі маюць дзясяткі тысяч жыхароў. Паводле інфармацыі намесніка генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Галіны ГІЛЕВІЧ, у сталіцы пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі павялічылася з пачатку года амаль удвая: з 10 млрд (недэнамінаваных рублёў) на 1 студзеня да 19,7 млрд (недэнамінаваных) на бягучы момант.

Спецыяліст удакладніла, што пратэрмінаваная запазычанасць вылічваецца за перыяд ад 2 месяцаў і больш. Усяго доўг перад камунальнай гаспадаркай лічыцца ў 34,5 тысячы асабовых рахункаў (на 1 студзеня іх колькасць складала 26 тысяч). Паводле слоў намесніка гендырэктара аб'яднання, цяпер у судах сталіцы разглядаецца 10 спраў аб высяленні неплацельшчыкаў за камунальныя паслугі. Акрамя таго, у судах знаходзяцца і 367 іскаў па даўгах. Дарэчы, эксперты камунальнай службы амаль упэўнены, што калі неплацельшчыкі не пачнуць актыўна гасіць даўгі, то ўжо да канца года колькасць вызваленых такім чынам кватэр пойдзе на сотні.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».