Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вам трэба будзе праявіць мудрасць, каб захаваць існуючы парадак рэчаў і не паддацца спакусе перарабіць усё на свой лад. І хоць вашы магчымасці і статус у гэты час будуць дастаткова высокія, галоўная задача — не пацешыць сваё эга, а знайсці ідэальны баланс і не перацягваць коўдру на сябе. Захаваная раўнавага ў далейшым саслужыць вам добрую службу. Аўторак найбольш падыходзіць для творчасці і новых ідэй. У сераду паспрабуйце закончыць старыя справы і праекты, бо ў чацвер вы зможаце заняцца чымсьці новым.


ЦЯЛЕЦ. Вам неабходна цвёрда стаць на ногі і пачаць маштабнае наступленне практычна ва ўсіх жыццёвых сферах. Падтрымка начальства або вышэйшых інстанцый дазволіць пазбавіцца ад варожасці і інтрыг калег па працы. У чацвер вас парадуюць навіны ў асабістым жыцці. У суботу зоркі прадказваюць татальную занятасць: вы самі не пакінеце сабе ні хвіліны вольнага часу, ставячы перад сабой новыя мэты. Хоць бы нядзелю цалкам прысвяціце паўнавартаснаму адпачынку.

БЛІЗНЯТЫ. Не варта кідацца ў крайнасці, больш уважліва прыслухайцеся да свайго ўнутранага голасу: ён абяцае падказаць правільнае рашэнне, якое прынясе прыбытак і поспех. У панядзелак і аўторак рэкамендуецца засяродзіцца на руцінных задачах. У чацвер варта прадэманстраваць начальству ваша ўменне працаваць, менавіта ў гэты дзень яно будзе ацэнена па вартасці. У пятніцу абставіны могуць аказацца занадта супярэчлівымі, каб прымаць якія б то ні было рашэнні. Змагацца не варта, ёсць сэнс даверыцца лёсу.

РАК. Вашы мэты і задумы павінны быць схаваныя ад навакольных, тады ўсё складзецца найлепшым чынам. Арганізаванасць, удумлівасць і абачлівасць — гэтыя якасці вам будуць асабліва неабходныя для вырашэння рабочых праблем. У сярэдзіне тыдня неабходна будзе знайсці разумны кампраміс з блізкімі людзьмі. У выхадныя ўдала атрымаецца сумяшчаць працу з адпачынкам. Будзьце вельмі актыўнымі і можаце брацца за некалькі спраў адразу.

ЛЕЎ. Калі штосьці не будзе атрымлівацца, паспрабуйце не ісці напралом, адкладзіце канчатковае рашэнне праблемы на некалькі дзён. Чым менш вы будзеце расказваць пра свае намеры і планы, тым хутчэй яны ажыццявяцца. У аўторак многае можаце паспець, на гэты дзень зоркі прызначылі для вас энергетычны і эмацыйны ўздым. У пятніцу ўдала пройдуць дзелавыя сустрэчы і падпісанне розных афіцыйных папер. Паспрабуйце не ствараць канфліктных сітуацый праз дробязі са сваімі хатнімі, сварка можа аказацца сур'ёзнай.

ДЗЕВА. Тыдзень прынясе ўсплёск актыўнасці ў сферы прафесійнай дзейнасці і творчых пошукаў. Усё будзе атрымлівацца на «выдатна», але будзьце пільныя: капрызная ўдача можа адвярнуцца ў любы момант. Паслядоўнасць і ўпэўненасць у сваіх дзеяннях з'яўляюцца залогам поспеху. Станоўчыя вынікі на працы будуць заўважныя бліжэй да выхадных: нягледзячы на магчымыя цяжкасці аўторка і серады, не выпускайце ініцыятыву са сваіх рук. Пятніца можа стаць даволі складаным і непрыемным днём. Старайцеся завяршыць тое, што пачалі; зносіны скараціце да неабходнага мінімуму.

ШАЛІ. На гэтым тыдні ваша шматзначнае маўчанне будзе на вагу золата. Калі вы не прагаворыцеся пра штосьці важнае, то, верагодна, ваша жыццё значна палепшыцца. У першай палове тыдня вас чакаюць цікавыя сустрэчы. Вось тут сакрэты, якія вы старанна захоўваеце, і адкрыюць для вас новыя перспектывы. У сераду паспрабуйце не высвятляць адносін і не папракаць навакольных, не разабраўшыся ў сітуацыі. У суботу спакой і адзінота дазволяць вам хутка аднавіць выдаткаваныя сілы.

СКАРПІЁН. Зараз пажадана не пераадольваць бурных парогаў, а спакойна плыць па рацэ ці быць у ціхай сямейнай затоцы. Так што трымайцеся далей ад авантурных гісторый і не будзьце такімі даверлівымі. Паспрабуйце на гэтым тыдні не прымаць ніякіх рашэнняў і наогул не выкарыстоўвайце логіку ў сваіх учынках — дазвольце вашаму розуму адпачыць, прыслухайцеся лепш да сваёй інтуіцыі і сэрца. У чацвер нечаканыя госці прынясуць клопаты, але пры гэтым даставяць вам шмат задавальнення. У выхадныя вас парадуюць дзеці і іх поспехі.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні найбольш паспяхова пойдзе праца над сабой. Хай адказнасць не палохае, бо з'явіцца магчымасць прадэманстраваць свае таленты. Многія справы будуць атрымлівацца проста па інерцыі, так што можна брацца за ўсё, да чаго вы дацягнецеся. Але будзе лепш, калі ваша энергія пойдзе не ў рэчышча руціннай працы, а на карысць асабіста вам і вашым інтарэсам. Другая палова тыдня прынясе доўгачаканы спакой і стабільнасць. У выхадныя дні сваякі папросяць дапамогі, пастарайцеся не адмаўляць ім па меры магчымасці.

КАЗЯРОГ. Вашы сілы павінны быць накіраваны ў канкрэтнае стваральнае рэчышча, інакш яны могуць развеяцца дарма, і тады вы не заўважыце ніякага выніку, а час будзе змарнаваны бессэнсоўна. Аўторак можа аказацца насычаным шматлікімі падзеямі, якія запатрабуюць ад вас актыўнасці і добрай рэакцыі; з'явіцца выдатная магчымасць рэалізаваць творчыя здольнасці. У чацвер варта кантраляваць сваё раздражненне і не правакаваць канфліктаў — яны могуць зацягнуцца надоўга. На пятніцу можна планаваць паездкі, сустрэчы з сябрамі і набыцці для дома.

ВАДАЛЕЙ. Паспрабуйце хутчэй ажыццявіць задуманае, пачынайце дзейнічаць ужо цяпер, для сумнення не засталося часу. Прысвяціце дому і блізкім людзям больш часу, гэта дазволіць ім прадэманстраваць сваю любоў да вас. Будзьце мудрыя і цярплівыя; выплюхваючы свае эмоцыі, рэгулюйце дазіроўку, а то наступствы могуць аказацца досыць непрадказальнымі. Бліжэй да канца тыдня могуць адбыцца сур'ёзныя змены, але гэтаму павінны папярэднічаць унутраныя перамены, усведамленне свайго шляху і месца ў жыцці.

РЫБЫ. У мінулым вы маглі стаць ахвярай нядобрых учынкаў, зусім расчараваліся ў людзях і нават упалі ў дэпрэсію. На гэтым тыдні ваша становішча пачне паступова паляпшацца, прыходзіць у парадак, і вы зможаце ўбачыць на гарызонце лепшыя дні. Вас чакаюць змены — не вельмі рэзкія, але, тым не менш, значныя. Зменіцца не столькі ваша жыццё, колькі ваша стаўленне да падзей, якія адбываюцца, і да навакольных людзей — а гэта нашмат больш важна, чым можа падацца з першага погляду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».