Вы тут

Адзіны падатак — добраахвотна


У сталіцы адбылося дзявятае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры грамадска-кансультацыйным (экспертным) савеце па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі. Яно праходзіла пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Ірыны Касцевіч. На пасяджэнні былі абмеркаваны практычныя пытанні, якія тычацца выплаты ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) і асаблівасцяў разліку пенсій, назначэння дапамогі ІП.


Прадстаўнікі прадпрымальніцкага асяроддзя выступілі з прапановай, якую можна назваць «не працуеш — не плаціш». Гаворка ідзе пра тое, каб прадпрымальнік — плацельшчык адзінага падатку ў выпадку, калі ён не працуе некаторы перыяд часу і не плаціць за гэты перыяд адзіны падатак, атрымліваў права выплачваць за гэты перыяд узносы ў ФСАН на добраахвотных асновах. Па выніках пасяджэння было прынята рашэнне накіраваць гэтую прапанову ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны для разгляду і вярнуцца да яе абмеркавання на рабочай групе, пасяджэнне якой запланавана на канец жніўня — пачатак верасня. Там жа дадаткова разгледзяць і агучаныя на дзявятым пасяджэнні пытанні выплаты ІП бальнічных, дапамогі, звязанай з цяжарнасцю і доглядам за дзіцем.

Таксама на пасяджэнні рабочай групы закранулі моманты, звязаныя з набыццём і эксплуатацыяй электронных ключоў. Вырашана, што гэтыя пытанні Міністэрства эканомікі пераадрасуе ўпаўнаважаным органам, а атрыманыя адказы — разашле ўдзельнікам групы.

Акрамя таго, Ірына Касцевіч паведаміла ўдзельнікам сустрэчы аб праектах нарматыўных прававых актаў, распрацоўка якіх ужо была ініцыявана групай. Так, дакумент, які памяншае меру адказнасці ІП за парушэнні тэхнічных рэгламентаў, зараз прыняты Нацыянальным сходам і накіраваны на подпіс кіраўніку дзяржавы. Што тычыцца сумеснай пастановы ўрада і Нацбанка аб парадку ўстаноўкі і выкарыстанні ІП плацежных тэрміналаў, то яна зараз дапрацоўваецца і ў найбліжэйшы час будзе ўнесена ва ўрад паўторна. Таксама Ірына Касцевіч папрасіла ўдзельнікаў групы дапамагчы скласці вычарпальны спіс формаў справаздачнасці, якія цяпер прыходзіцца прадстаўляць ІП у рамках іх узаемадзеяння з органамі ўлады.

«Мы працуем зараз над Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады, і там дакладна прапісана: скараціць усе магчымыя віды і формы справаздачнасці. Нам трэба з вашай дапамогай сур'ёзна рушыць наперад у гэтым пытанні», — заявіла намеснік міністра эканомікі.

Два наступныя пасяджэнні рабочай групы па прапанове прадпрымальнікаў вырашана прысвяціць узаемадзеянню ІП з мытнымі органамі і пытанням, якія ўзнікаюць у ходзе праверачнай дзейнасці Міністэрства па падатках і зборах.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».