Вы тут

У сераду на поўдні краіны – да плюс 36


На тэрыторыю краіны рухаюцца сур'ёзныя атмасферныя франты, якія ўжо прынеслі ў Беларусь навальніцы і дажджы рознай інтэнсіўнасці, паведамляюць спецыялісты Белгідраметэацэнтра.


Такім чынам, з паўднёва-заходнімі вятрамі да нас будуць паступаць цёплыя вільготныя паветраныя масы міжземнаморскага паходжання, што прывядзе да павышэння тэмпературнага фону.

Па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў сераду. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы, а ўдзень пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, магчымы град. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе плюс 14—20 градусаў, па поўдні — да 22 цяпла. Удзень пачне прыпякаць сур'ёзна, калі максімальная тэмпература будзе дасягаць плюс 25—32 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да 33—36 цяпла, у паўночна-заходніх раёнах — плюс 19—24 градусы.

У чацвер уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, а ўдзень месцамі моцныя дажджы. Даволі камфортная тэмпература паветра будзе ўначы — 12—19 цяпла, а максімальная ўдзень — плюс 19—26 градусаў. Яшчэ цяплей прагназуецца па паўднёвым усходзе краіны, дзе ўначы чакаецца 20—22 цяпла, а ўдзень — плюс 27—34 градусы.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу ўначы пераважна па заходняй палове пройдуць дажджы, у асобных раёнах — моцныя дажджы. Удзень кароткачасовыя дажджы толькі месцамі. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы чакаецца плюс 15—22 градусы, удзень — ад 16—20 цяпла па захадзе да плюс 30—34 градусаў па ўсходзе краіны.

Плануйце далёкія паездкі на раніцу ці на вечар

З-за спёкі Дзяржаўтаінспекцыя і медыкі настойліва раяць кіроўцам кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, доўга не сядзець за рулём і планаваць далёкія паездкі на раніцу ці вечар. Варта таксама праверыць, ці ёсць у машыне вогнетушыцель. Абавязкова бярыце з сабой пітную ваду і неабходныя лекі.

У ДАІ нагадваюць: падчас дажджоў значна зніжаецца счапленне колаў, што можа прывесці да страты кіруемасці і павелічэння тармазнога шляху. У выніку руху цяжкавагавых аўтамабіляў таксама адбываецца дэфармацыя пакрыцця. На ім з'яўляецца каляіна, няроўнасці, што таксама зніжае кіруемасць аўто. Асабліва на высокай хуткасці.

Пры моцным дажджы трэба абавязкова ўключыць блізкае святло фар ці габарытныя агні. Не трэба з'язджаць на абочыну. Прасачыце, каб усе пасажыры ў аўтамабілі былі прышпіленыя рамнямі бяспекі, а дзеці ва ўзросце да 12 гадоў абавязкова сядзелі ў аўтакрэслах.

Сяргей КУРКАЧ, Тарас ШЧЫРЫ

Загаловак у газеце: Cпякота і дажджы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».