Вы тут

Вынікі і выгоды перападрыхтоўкі


Або дыплом не заўжды азначае вышэйшую адукацыю.

У мяне дзве вышэйшыя адукацыі: эканамічная і юрыдычная і, адпаведна, два дыпломы — аб вышэйшай эканамічнай адукацыі і аб перападрыхтоўцы на базе вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «юрыст». Апошнія чатыры гады я працую намеснікам начальніка юрыдычнага ўпраўлення ў адной арганізацыі. Ці з'яўляецца мая юрыдычная адукацыя вышэйшай, і на якія пасады на падставе гэтага я магу прэтэндаваць, ці ёсць нейкія абмежаванні?

Галіна Іванаўна, г. Магілёў


На пытанне адказвае Яўгенія МІЦКЕВІЧ, кансультант упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы Галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі:

У адпаведнасці з Палажэннем аб бесперапыннай прафесійнай адукацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, асваенне зместу адукацыйных праграм перападрыхтоўкі не дае вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці перападрыхтоўкі.

Акрамя таго, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі рэгулююцца грамадскія адносіны ў сферы адукацыі, якія ўключаюць у тым ліку і адносіны па рэалізацыі права асоб на адукацыю, мэтай якіх з'яўляецца асваенне навучэнцамі зместу адукацыйных праграм.

У названым Кодэксе пералічаны шэраг дакументаў аб адукацыі, якія пацвярджаюць асваенне навучэнцамі зместу адпаведнай адукацыйнай праграмы. Дыплом аб вышэйшай адукацыі і дыплом аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі вызначаны як розныя віды дакументаў аб адукацыі з адпаведнымі ім адукацыйнымі праграмамі.

Хачу звярнуць увагу, што рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі, з'яўляецца Міністэрства адукацыі, а рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які займаецца пытаннямі ў галіне працы і занятасці насельніцтва, — Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Атрымаць найбольш дакладныя адказы на свае пытанні ў азначаных сферах грамадзяне могуць, звярнуўшыся ў гэтыя органы.

Кваліфікацыйныя патрабаванні (наяўнасць вышэйшай адукацыі, перападрыхтоўкі, стажу або іншага) да той ці іншай пасады служачага вызначаны ў адпаведных кваліфікацыйных даведніках (напрыклад, выпуск 1 Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых» «Пасады служачых для ўсіх відаў дзейнасці», зацверджаны пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1999 г. № 159).

Каб прэтэндаваць на некаторыя пасады, патрабуецца наяўнасць вышэйшай прафесійнай адукацыі або вышэйшай адукацыі і праходжання адпаведнай перападрыхтоўкі.

Існуюць таксама асобныя катэгорыі служачых, на якіх распаўсюджваюцца нормы спецыяльных заканадаўчых актаў, што замацоўваюць іх прававы статус, бо гэта абумоўлена спецыфікай іх прафесійнай дзейнасці. Так, у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, кандыдат на пасаду суддзі агульнага суда павінен, у тым ліку, мець вышэйшую юрыдычную адукацыю з прысваеннем кваліфікацыі «юрыст».

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sіdаrоk@zvіаzdа.bу. У "Прававой гасцёўні" разам са спецыялістамі Мінюста мы будзем шукаць на іх адказы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.