Вы тут

Нашы ідуць далей


Мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр» выйшлі ў наступны раўнд Лігі Еўропы.

Мінчане пасля хатняй перамогі над латвійскім «Спартаком» (2:1) у Юрмале зноў перамаглі, гэтым разам з лікам 2:0. Галы на рахунку Уладзіміра Хвашчынскага і Махамеда Муніра. У другім крузе кваліфікацыі «Дынама» згуляе з ірландскім клубам «Сент-Патрыкс».


У паядынку ў адказ стартавага круга на газоне салігорскага стадыёна «Будаўнік» гарнякі разграмілі фарэрскі «Рунавік» — 5:0. Першая гульня на Фарэрах таксама завяршылася перамогай «Шахцёра» з лікам 2:0. У другім раўндзе падапечныя Сяргея Нікіфарэнкі сустрэнуцца са славенскім «Домжале». Нагадаем, з другога раўнда ў барацьбу ўступіць і ўладальнік Кубка Беларусі жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», якое двойчы сустрэнецца з венгерскім клубам «Дэбрэцэн». Матчы другога круга Лігі Еўропы адбудуцца 14 і 21 ліпеня.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.