Вы тут

Уладзімір Дворнік наведаў Хойнікі


— Былых кіраўнікоў не бывае, ваш досвед можа быць і сёння вельмі запатрабаваны — падкрэсліў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір ДВОРНІК, калі сустракаўся з ветэранамі, якія маюць вялікі вопыт работы на розных пасадах.

Цёплая сяброўская сустрэча адбылася ў Хойніках, дзе Уладзімір Андрэевіч як удзельнік пятага Усебеларускага народнага сходу падзяліўся сваімі разважаннямі наконт перспектыў развіцця вобласці.


Паколькі лёс многіх прысутных быў цесна звязаны з сельскагаспадарчымі раёнамі, гутарка пачалася пра сяло і яго праблемы. Між тым, падкрэсліў кіраўнік Гомельшчыны, цяпер у вобласці практычна не засталося трухлявых хат і закінутых вёсак:

— Сёння ўвогуле мяняюцца ў людзей адносіны да зямлі. Наша задача — мяняць не толькі тэхналогіі, але і стаўленне да працы. Бо апошнім часам у сельскай гаспадарцы кардынальна змяніліся і вытворчая база, і ўмовы працы, і нават клімат — у нас на 40% стала менш выпадаць ападкаў. Таму сёння патрэбны індывідуальны падыход да кожнага поля. Мы сыходзім ад вырошчвання многіх культур у раслінаводстве. Вырошчваць сёння трэба тое, што эканамічна мэтазгодна. А, напрыклад, тую ж агародніну сёння з поспехам вырошчваюць фермеры, якіх на Гомельшчыне 220.

Губернатар Гомельшчыны нагадаў, што за апошнюю пяцігодку вобласць прырасла на 20 % па ўсіх відах сельгаспрадукцыі. За гэты час пабудавана 57 новых даільных комплексаў. Увага дзяржавы да праблем вёскі станоўча паўплывала на яе развіццё. Дарэчы, так званыя чарнобыльскія раёны сёння практычна нічым не адрозніваюцца ад іншых. Хіба тым, што тут затрымліваецца моладзь і павялічваецца нараджальнасць, — заўважыў Уладзімір Дворнік

— Неабходна разумець: чым лепш будзе працаваць эканоміка, тым больш сродкаў можна будзе ўкласці ў сацыяльную сферу, паднімаючы тым самым узровень жыцця нашых людзей. У сувязі з гэтым мясцовыя органы ўлады ўсе намаганні накіроўваюць на захаванне і развіццё прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнне новых працоўных месцаў у рэгіёне. Для павышэння дабрабыту нашых людзей варта засяродзіць увагу на рабоце рэальнага сектара эканомікі. І для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае, — адзначыў кіраўнік вобласці.

Успамінаючы тэмы, якія абмяркоўваліся на апошнім Усебеларускім народным сходзе, старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што сёння важна развіваць вытворчасць і прыцягваць у вёску бізнес. Ужо цяпер гэтыя раёны атрымалася не проста захаваць, але і ператварыць у зоны дзелавой актыўнасці. У пацярпелых раёнах Гомельскай вобласці дзейнічае больш за дзве тысячы прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, які пастаянна павялічвае аб'ёмы. І патэнцыял гэты далёка не вычарпаны.

Напярэдадні старшыня Хойніцкага райвыканкама Аляксандр Ціток азнаёміў гасцей з некаторымі мясцовымі прадпрыемствамі. У прыватнасці, яны былі прыемна ўражаны ўзроўнем мадэрнізацыі на Палескім вытворчым участку ААТ «Мілкавіта».

Уладзімір Дворнік падкрэсліў, што галоўная задача мясцовых органаў улады заключаецца ў павышэнні дабрабыту грамадзян. А дамагчыся поспехаў у гэтай справе можна толькі пры ўмове стабільнай эфектыўнай працы рэальнага сектара, развіцці дзелавой ініцыятывы, узважанай кадравай палітыцы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Зона дзелавой актыўнасці

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.