Вы тут

Абмеркаваны вынікі работы сілавога блока краіны за паўгоддзе


Вынікі работы сілавога блока краіны за паўгоддзе абмеркаваны ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром Савета Бяспекі Станіславам Засем.


Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся бягучай сітуацыяй у рабоце сілавых ведамстваў і тымі праблемамі, якія існуюць. У прыватнасці, Прэзідэнт спытаў аб выніках нядаўна праведзенай сістэмнай праверкі ў пагранічных войсках, у ходзе якой былі не толькі адзначаны станоўчыя моманты, але і выяўлены недахопы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся меркаваннем Дзяржсакратарыята наконт аптымізацыі сілавога блока краіны. Прэзідэнт у якасці прыкладу прывёў Узброеныя Сілы: «Мы дамаўляліся, што там будзе не больш як 65 тыс. чалавек. Тое, што мы абяцалі, трэба рабіць, пры гэтым не сумнявацца, што абараназдольнасць у нас павінна быць на адпаведным узроўні».

Прэзідэнту былі даложаны асноўныя вынікі работы сілавых ведамстваў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У цэлым сілавыя структуры забяспечылі неабходныя ўмовы для ўстойлівага функцыянавання дзяржаўных, грамадскіх інстытутаў, а таксама правапарадак, абарону інтарэсаў і правоў грамадзян краіны.

У ходзе сустрэчы вялікая ўвага была ўдзелена забеспячэнню бяспекі грамадзян і абароне іх ад небяспекі тэхнагеннага, прыроднага характару, што асабліва актуальна з улікам умоў надвор'я ў апошнія месяцы. Як далажыў дзяржсакратар, дасягнуты станоўчыя вынікі па ўсіх асноўных напрамках дзейнасці — гэта датычыцца забеспячэння правапарадку, недапушчэння росту злачыннасці (ідзе яе зніжэнне), бяспекі на дарогах і абароны людзей ад пажараў, на вадаёмах.

Кіраўнік дзяржавы ў цэлым станоўча ацаніў вынікі работы сілавых структур за гэты перыяд. Пры гэтым прынята рашэнне, што вынікі праверкі пагранведамства будуць разгледжаны на асобнай нарадзе з удзелам Прэзідэнта.

Загаловак у газеце: Абарона ад любой небяспекі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?