Вы тут

Брусніцы — ужо з сярэдзіны жніўня


Спецыялісты лясной гаспадаркі Мінлясгаса паведамляюць, што збіраць брусніцы ў Беларусі можна будзе з другой паловы жніўня, а потым праз два тыдні — і журавіны.

У Брэсцкай і Гомельскай абласцях збіраць брусніцы дазволена з 15 жніўня, у Гродзенскай і Мінскай — з 18-га, у Віцебскай і Магілёўскай — з 20 жніўня. Крыху пазней паспяваюць у нас і журавіны, якія ў Брэсцкай вобласці можна будзе збіраць з 27 жніўня, на Гомельшчыне — з 28 жніўня, а ў Гродзенскім рэгіёне — з 1 верасня.


Збор журавін у Мінскай і Магілёўскай абласцях дазволены з 3 верасня, а ў Віцебскай — з 6-га. Эксперты Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаюць, што сёлета прагназуецца сярэдні і дзесьці нават высокі ўраджай ягад і грыбоў. Пры гэтым яны нагадваюць, што ціхае паляванне павінна ажыццяўляцца спосабамі, якія не прычыняць шкоды ні раслінам, ні грыбніцы. Аматары лясных далікатэсаў павінны ведаць, што ў нашай краіне забаронены збор ягад рознымі механічнымі прыстасаваннямі. За збор або нарыхтоўку дзікарослых ягад і грыбоў на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі або збор забаронены, за парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў, метадаў збору або нарыхтоўкі дзікарослых ягад і грыбоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.