Вы тут

Трыльёны з Сеткі


Летась у Кітаі аб'ём электроннага гандлю перавысіў 3,1 трлн. долараў.


Гэта на 27 працэнтаў больш у параўнанні з папярэднім годам, паведамляе інфармагенцтва "Сіньхуа". Электронны гандаль становіцца новым рухавіком кітайскай эканомікі. Пра гэта сцвярджаеца ў "Справаздачы аб электронным гандлі Кітая ў 2015 годзе", апублікаванай на 6-м форуме Гандлёва-прамысловага саюза электроннага гандлю Азияцка-Цихаакиянскага эканамичнага супрацощництва (АЦЭС). 

Выступаючы з прамовай на цырымоніі адкрыцця форуму, выканаўчы дырэктар сакратарыята АЦЭС Алан Болард адзначыў, што электронны гандаль ужо стаў  важным складнікам міжнароднага гандлю. Пры падтрымцы ўлады гэты сектарс можа дапамагчы сярэднім і малым прадпрыемствам інтэгравацца ў міжнародную гандлёва-эканамічную сістэму. Памочнік міністра камерцыі КНР Ван Бінань запэўніў, што кітайскі ўрад надае вялікае значэнне электроннаму гандлю і актыўна стымулюе яго развіццё шляхам паскарэння распрацоўкі адпаведных законаў і галіновых крытэрыяў. 

У рамках форуму адбылася цырымонія стварэння Экспертнага камітэта Гандлёва-прамысловага саюза электроннага гандлю АЦЭС другога склікання. Да слова, такія форумы праводзяцца ў Кітаі раз у два гады, пачынаючы з 2004-га.Яго арганізатарамі выступаюць АЦЭС і Мінкамерцыі Кітая.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.